Фінансавая падтрымка эміграцыйных СМІ з Беларусі, Расіі і Украіны (дэдлайн — 31 сакавіка)
18 сакавіка 2024
Фонд JX запрашае СМІ з Беларусі, Расіі і Украіны падаць заяўку на фінансавую падтрымку для забеспячэння ўстойлівай працы СМІ ў выгнанні. Перыяд фінансавання: 1 мая — 30 верасня 2024 г (у гэты перыяд магчымы больш кароткі тэрмін).
Максімальная сума: € 50.000.
Магчымыя выдаткі:
- Заработная плата, ганарары (уключаючы падаткі).
- Офіс/ студыя.
- Тэхнічнае абсталяванне, ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне.
- Распрацоўка каналаў сувязі (напрыклад, вэб-сайт).
- Нарошчванне патэнцыялу (напрыклад, SMM, збор сродкаў, моўныя курсы).
- Кансультацыі/ паслугі (напрыклад, юрысты, рыэлтары, псіхатэрапеўты, трэнеры па развіцці бізнесу).
- Камандзіровачныя выдаткі.
- Адміністрацыйныя выдаткі.
Апошні тэрмін падачы заявак: нядзеля, 31 сакавіка 2024 г. – 23:55 (CET).
Разгляд заявак займае ў сярэднім 3–4 тыдні.
Мы просім вас быць даступнымі для любых магчымых дадатковых пытанняў у гэты перыяд.
Анлайн-заяўка для СМІ з Беларусі
Па любых пытаннях адносна гранта або працэсу падачы заяўкі можна звязацца праз гэтую кантактную форму.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Рэпрэсіі супраць СМІ і пашырэнні «экстрэмісцкіх» спісаў: апублікаваны даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
18.03.2024
За апошні год аўдыторыя незалежных СМІ ня зьменшылася — мэдыяаналітык Міхаіл Дарашэвіч
16.03.2024
У Швецыі ў межах «Рэха жаночых галасоў» прагучалі словы Ірыны Леўшынай
15.03.2024
Міністр Маркаў расказаў, як яго дачка трапіла на тэлебачанне
21.10.2024