Гендар з розных бакоў. Адукацыйна-падтрымліваючы курс для жанчын / чэрвень-ліпень 2021 года
Гендар з розных бакоў — гэта інтэрактыўны адукацыйны курс, падчас якога мы разгледзім такія паняцці, як салідарнасць, клопат і чалавечая годнасць з гендарнай, філасофскай і прававой перспектывы.

Курс падыходзіць для ўсіх, хто хоча адкрыць для сябе нешта новае і абмеркаваць тое, што баліць і хвалюе. Арганізатаркі робяць упор на жывую камунікацыю, вітаюць асабісты ўклад удзельніц і шануюць іх за ідэі, вопыт і разнастайнасьць поглядаў.
Гендар з розных бакоў — гэта:
- 
інтэрактыўныя заняткі па гендарнай тэорыі, уключаючы дыскусіі, дэбаты і гендарны квіз;
 - 
падтрымкі з аднадумцамі;
 - 
майстар-класы і нефармальныя афлайн-вечарынкі.
 
Форма заняткаў: анлайн + дзве афлайн-сустрэчы для жадаючых
Дэдлайн падачы заявак — 31 мая https://forms.gle/CGifFNTnCqiH5wGaA
Мы паведамім пра вынікі адбору 2 чэрвеня.
Пачатак заняткаў — 3 чэрвеня.
Курс складаецца з наступных тэматычных блокаў:
- 
Права і гендар
 - 
Салідарнасць і супольнасці (Вольга Шпарага)
 - 
«Sisterhood is powerful». Сястрынства як палітычны феномен (Юлія Міцкевіч)
 - 
Гендарны клопат і эмацыйная праца (Лена Агарэлышава)
 - 
Нефармальная камунікацыя афлайн (ініцыятыва «тэндар на гендар» і Тоні Лашдэн)
 
Падрабязнасці на сайце http://progender.online/
                        @bajmedia