• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Human Summer Camp запрашае на адукацыйную праграму па правах чалавека (дэдлайн — 2 чэрвеня)

    Праваабарончая арганізацыя Human Con­stan­ta запрашае падацца на адукацыйную праграму па правах чалавека, якая пачнецца 30 ліпеня 2024 года ў Польшчы.

    Для ўдзельнікаў падрыхтавалі 5 дзён семінараў, воркшопаў, гульняў і працы ў камандах на Human Sum­mer Camp.

    Для каго?

    Удзел у праграме будзе карысным для тых, хто:

    • Даўно хацеў_ла даведацца ці якасна разабрацца ў тым, што такое правы чалавека і навошта яны патрэбныя.
    • Плануе запусціць новую ініцыятыву або дадаць каштоўнасці правоў чалавека ў працу існуючай.

    Цягам 5‑дзённага інтэнсіву удзельнікі будуць абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах рэалізацыі сацыяльных ініцыятываў і сумесных дзеянняў. 

    Хто будзе навучаць?

    • Эксперты і спецыялісты праваабарончай арганізацыі Human Con­stan­ta.
    • Запрошаныя госці.
    • Удзельнікі таксама змогуць правесці свае тэматычныя блокі падчас факультатываў (па ўласным жаданні).

    Што ў выніку?

    Слухачы праграмы даведаюцца пра:

    • гісторыю, змест, архітэктуру і дасягненні правоў чалавека,
    • глыбіннае разуменне каштоўнасцяў правоў чалавека,
    • асноўныя дакументы, механізмы, інстытуты і выклікі для правоў чалавека,
    • правы чалавека ў паўсядзённым жыцці людзей і арганізацый на прыкладах,
    • сувязі паміж правамі чалавека і дэмакратыяй, міграцыяй, дыджыталізацыяй, экстрэмізмам і спортам (кожная тэма паасобку),
    • што такое грамадскі інтарэс і якія існуюць інструменты яго абароны,
    • асновы негвалтоўнай і інклюзіўнай камунікацыі.

    Акрамя таго, атрымаюць магчымасць развіць софт-скілс і мета-кампетэнцыі, а таксама пазнаёмяцца з іншымі людзьмі, якія жадаюць бачыць свет вакол сябе пабудаваным на прынцыпах павагі да чалавечай годнасці, свабоды, роўнасці і справядлівасці.

    Зарэгістравацца на праграму можна праз гэтую анлайн-форму заяўкі.

    Прыём заявак да 23.59 2 чэрвеня 2024 года.

    Пра вынікі адбору мы паведамім лістом на ўказаны адрас электроннай пошты да 10 чэрвеня.

    Дакладнае месца правядзення Human Sum­mer Camp будзе паведамлена адабраным удзельніцам_кам.

    Каб стварыць бяспечную прастору для ўдзельніц_каў, мы просім прымацаваць праз форму 2 абавязковых рэкамендацыйных ліста. Рэкамендацыі могуць быць ад удзельнікаў мінулых праграм Human Con­stan­ta, іншых праваабарончых ці грамадскіх арганізацый/ініцыятываў.

    Удзел бясплатны, арганізатар_кі пакрываюць усе выдаткі на праезд, пражыванне і сілкаванне.

    Увага!

    Арганізатары не аказваюць візавую падтрымку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці