• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лаві момант. Фотарэпартаж. Навучальны курс для журналістаў (да 22 сакавіка)

    Час правядзення: 26.03.2016 — 29.05.2016, Мінск-Вільня.

    Запрашаем на курс «Лаві момант. Фотарэпартаж», які правядзе Вадзім Заміроўскі, фотарэпарцёр партала TUT.BY.

    Курс разлічаны на пачаткоўцаў – журналістаў, выпускнікоў школак маладога журналіста і студэнтаў факультэтаў журналістыкі з Мінска і рэгіёнаў, якія жадаюць навучыцца ствараць прафесійныя фотарэпартажы.

    Падчас курсу мы сканцэнтруемся на практычных занятках. Кожны ўдзельнік падрыхтуе некалькі ўласных фотарэпартажаў. А фотарэдактар TUT.by Сяргей Балай распавядзе, як ствараецца фотагісторыя і чым яна адрозніваецца ад фотарэпартажу.

    На занятках вы даведаецеся:

    - якія тэхнічныя і кампазіцыйныя асновы фатаграфіі;

    - што такое фотажурналістыка, якія яе жанры і чым яна адрозніваецца ад іншых галінаў фатаграфіі;

    - як здымаць навіны, фотарэпартажы і фотаэсэ;

    - якія стандарты працы ў газетах, агенцыях і інтэрнэт-выданнях;

    - як падрыхтаваць і прадаць фотарэпартаж.

    Кожны занятак складаецца з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай. Пасля кожнага занятку студэнты будуць атрымліваць абавязковае для выканання хатняе заданне.

    УВАГА: Для ўдзелу ў курсе «Лаві момант. Фотарэпартаж» трэба абавязкова мець люстэркавую ФОТАКАМЕРУ (ці безлюстэркавую камеру высокага класу).

    Лепшыя з навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

    Апісанне курсу:

    Курс «Лаві момант. Фотарэпартаж» распачнецца 26 сакавіка 2016 года і скончыцца 29 мая 2016 года.

    Складаецца з васьмі заняткаў і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.00.

    Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе «Лаві момант. Фотарэпартаж» прымаюцца ад сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Pho­to report­ing») да 22 САКАВІКА.

    Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

    1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

    2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Як прыручыць нейрасеткі ў 2026 годзе: гід па сэрвісах і тэрмінах для журналістаў

    Ад тэкстаў і выяў да аўдыя і відэа — разбіраемся ў асноўных магчымасцях сучасных нейрасетак, ключавых паняццях і інструментах, якія ўжо сталі часткай штодзённай працы медыя, грамадскіх арганізацый і бізнесу.
    29.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.