Malanka Media шукае SMM-мэнэджэра для TikTok
15 кастрычніка 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Malanka Media адкрыла вакансію TikTok-спецыяліста. Шукаць асобу з досведам працы ад двух гадоў.
Абавязкі:
- распрацоўваць стратэгію кантэнт-маркетынгу для TikTok;
- ствараць арыгінальны кантэнт, які будзе адпавядаць іміджу брэнда;
- паляпшаць якасць TikTok-акаўнта;
- камунікаваць з аўдыторыяй (у тым ліку з Хейтэр);
- умець ставіць ТЗ дызайнерам і капірайтарам;
- быць у курсе сусветных і беларускіх трэндаў.
Патрабаванні:
- досвед працы ў гэтай сферы мінімум 2 гады;
- досвед у аналізе дадзеных і выкарыстанні аналітыкі для аптымізацыі кантэнту;
- здольнасць правесці ролік ад ідэі да яго публікацыі;
- валоданне праграмамі відэамантажу і AI.
Умовы:
- канкурэнтны заробак;
- гнуткі графік працы;
- навучанне і паездкі на праграмы, курсы і трэнінгі;
- тэхнічная падтрымка ад каманды.
CV і партфоліа дасылайце на пошту germangleb@gmail.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Украінскія журналісты патрабуюць вызвалення сваіх палонных калег
02.05.2024
Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі
10.12.2024
BYSOL запускает образовательный проект с онлайн-курсами по безопасности, экономике и активизму
10.06.2024
Як пісаць пра палітвязняў, каб не нашкодзіць? Распавядаем, пра што гаварылі ў Празе на Кангрэсе па палітзняволеных
28.05.2024