Менеджэра ці менеджэрку сацсетак у праект «ЧынЧынЧэнал»
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Сатырычны медыяпраект «ЧынЧынЧэнал» шукае менеджэра сацсетак.

Фота: Facebook праектa «ЧынЧынЧэнал»
Што трэба рабіць:
- распрацоўваць і рэалізоўваць стратэгію развіцця сацсетак праекта;
 - ствараць і адаптоўваць кантэнт пад розныя платформы;
 - адсочваць актуальныя трэнды сацсетак і прапаноўваць варыянты іх уключэння ў працу;
 - фармаваць кантэнт-план;
 - аналізаваць эфектыўнасць кантэнта, прапаноўваць ідэі для яго паляпшэння.
 
Патрабаванні:
- мець пачуццё гумару і разуменне кантэкста, у якім працуе «ЧынЧынЧэнал»;
 - навыкі самастойнай арганізацыі працы і тайм-менеджмента;
 - уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі і праграмамі мантажу.
 
Умовы:
- на першым этапе кароткі тэрмін працы — да 3 месяцаў;
 - занятасць — палова дня, 5–6 дзён на тыдзень;
 - магчыма праца на адлегласці;
 - перавага — кандыдатам і кандыдаткам з Варшавы.
 
Рэзюмэ дасылайце ў тэлеграм @AbiboK
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
        
                        @bajmedia