• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Кіберпартызаны» папярэдзілі аб небяспецы пры лагаванні праз Telegram на старонніх сайтах

    Лагаванне праз Telegram як такое не пагроза. Але гэта перадаванне звестак пра свой акаўнт іншым асобам, якія могуць аказацца махлярамі ці сілавікамі. «Кіберпартызаны» раяць, як лепш рабіць.

    небяспека пры лагаванні праз Telegram

    Кнопка лагавання праз Telegram. Фота: Белсат

    Мэсэнджар Telegram яшчэ ў 2018 годзе дазваляў лагавацца на старонніх сайтах праз тэлеграм-акаўнты. Гэта значыць, не заводзіць акаўнт на сайце праз доўгую працэдуру, а выкарыстоўваць Telegram-акаўнт замест лагіну і паролю, як дазваляюць Face­book ці Google. У 2026 годзе функцыю перазапусцілі. На гэта звярнулі ўвагу беларускія хактывісты – «Кіберпартызаны».

    Паводле кіберпартызанаў, лагаванне праз Telegram нясе рызыкі ў двух кірунках.

    1. Уладальнікі старонняга сайту атрымаюць інфармацыю пра акаўнт у Telegram. Калі яны супрацоўнічаюць са спецслужбамі Беларусі або Расеі, яны могуць перадаць сілавікам гэтыя звесткі. А калі гэты сайт узламаюць, інфармацыя профілю ўцячэ ў сеціва.

    2. Махляры будуць выкарыстоўваць лагаванне праз Telegram: ствараць сайты з фальшывымі формамі аўтарызацыі і атрымліваць звесткі Telegram-акаўнтаў.

    Як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча

    Як знізіць рызыкі

    «Кіберпартызаны» даюць дзве простыя парады:

    1. Не звязваць ананімныя і публічныя акаўнты. Калі акаўнт у Telegram выкарыстоўваецца для прагляду і абмеркавання палітычных навінаў, не аўтарызавацца праз яго на сайтах, дзе падаюцца сапраўдныя асабовыя звесткі.
    2. Праходзіць аўтарызацыю праз Telegram толькі на сайтах з добрай рэпутацыяй. Папярэдне правяраць сапраўднасць нават візуальна знаёмых старонак. Не аўтарызавацца на старонках, спасылкі на якія прыйшлі ў паведамленні ад кагосьці.

    Паводле інструкцыі самога Telegram, староннія сайты могуць збіраць ідэнтыфікатар OpenID (не Telegram ID), імя і нікнэйм карыстальніка, спасылку на фота аватара і нумар тэлефону, а таксама прасіць дазволу на паведамленні карыстальніку ад бота.

    «Кіберпартызаны» распрацоўваюць уласную версію «партызанскага Telegram» з дадатковымі функцыямі бяспекі: «П‑Тэлеграм». Спасылкі на актуальныя версіі праграмы і парады ў галіне інфабяспекі яны даюць у спецыяльным Telegram-канале.

    Эксперт па бяспецы раіць беларусам не карыстацца расійскай Tel­ega

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Как проверить, фейковое фото перед вами или нет? Пять способов, которые подойдут всем

    С развитием нейросетей стало легче создавать и распространять фейки. Но нейросети помогают их находить и опровергать. Сделать это может каждый.
    12.10.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.