«Пераехаўшыя»: анлайн у сераду а 19:00. Наступныя госці: Сабіна Брыло з Літвы і Антон Суряпін з Грузіі
Гісторыі пераезду ў розныя краіны ад нашых журналістаў. Мы ўжо размаўлялі з беларускімі журналістамі ў Польшчы ды Нарвегіі, Нямеччыне і Украіне, Латвіі ды Швейцарыі. Усе яны працягваюць рабіць беларускую журналістыку, не гледзячы на шэраг складанасцяў.
Як ім працуецца?
Якія складанасці ўладкавання ў краінах, якія абралі для жыцця па-за Беларуссю?
Дзе знайсці натхненне працаваць?
Як гэта – быць беларускім журналістам ці журналісткай у незнаёмай краіне?
Сабіна Брыло – у журналістыцы з 1994 году. І працягвае ў ёй заставацца: цяпер рыхтуе для міжнароднай аўдыторыі медыяпраект пра Беларусь, застаецца ў маніторынгавай групе, якая адсочвае беларускую прапаганду.
А за гэтай актыўнасцю – асабістае «я трымаюся на адным крыле».
Пагаворым пра прафесійнае: беларуская журналістыка па-за Беларуссю – існуе?
І пра асабістае: як гэта, калі эміграцыя вымушаная, а большасць блізкіх людзей ці сядзяць, ці застаюцца ў небяспецы?
Антон Сурапін выбраў месцам для жыцця Батумі, а цяпер намагаецца ствараць там камфортную прастору для беларускіх журналістаў. Хутка адбудзецца адкрыццё каворкінгу, дзе змогуць працаваць нашыя журналісты.
Чаму менавіта Батумі і як змянілася Грузія пасля пачатку вайны? Пра супольнасць беларускіх журналістаў у Грузіі.
І, канешне ж, пра асабістае: штодзённыя думкі вярнуцца ў Беларусь і будаваць камфорную прастору менавіта там.
Чарговая сустрэча – у бліжэйшую сераду, 9 лістапада, а 19:00 па менскім часе.
Вы будзеце мець магчымасць задаваць героям пытанні.
Мадэратарка сустрэч – журналістка Алёна Дубовік.
Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ.
Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.