• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пераехаўшыя»: анлайн у сераду а 19:00. Наступныя госці: Яўгенія Доўгая і Марына Маўчанава

    Гісторыі пераезду ў розныя краіны ад нашых журналістаў. Мы ўжо паразмаўлялі з беларускімі журналістамі ў Нарвегіі і Нямеччыне, Украіне і Латвіі, Швейцырыі ды Польшчы. Усе яны працягваюць рабіць беларускую журналістыку, не гледзячы на шэраг складанасцяў.

    Як ім працуецца?
    Якія складанасці ўладкавання ў краінах, якія абралі для жыцця па-за Беларуссю? 
    Дзе знайсці натхненне працаваць?
    Як гэта – быць беларускім журналістам ці журналісткай у незнаёмай краіне?

    Чарговая сустрэча – у бліжэйшую сераду, 26 кастрычніка, а 19:00 па менскім часе.

    Госці: Яўгенія Доўгая — Польшча. Марына Маўчанава — Грузія.

    Яўгенія Доўгая. З Менску ў Кіеў, з Кіеву падчас вайны з малой дачкой – у Варшаву.

    Складана перажыць двайную эміграцыю, але не апусціць рукі і працягнуць працаваць у тэме Беларусі. Яўгенія робіць два праекты: «Палітвязынкі», пра беларусак, асуджаных па палітычных матывах і «Беларусь на теле», дзе сабраныя ўжо сотні татуіровак, зробленых з нагоды падзеяў у Беларусі.

    Пра складаны маральны стан і як з яго выйсці. Пра жыццё ў Польшчы і няпросты шлях да яе. Пра змянення стаўлення да беларусаў пасля пачатку вайны.

    Марына Маўчанава. З Бабруйску – у Батумі. Суды, штрафы, затрыманні – і вымушаны пераезд. Гісторыя, блізкая, бадай, кожнаму беларускаму журналісту. Як уладкаваць жыццё з нуля, у краіне, якая адрозніваецца культурна і ментальна ад радзімы? Як, а галоўнае – чаму, заставацца ў прафесіі, калі хочацца сысці падалей?

    Грузія, праз якую прайшла большасць журналістаў, якія беглі з Беларусі – якая яна? Што змянілася пасля пачатку вайны? Складанасці і радасці жыцця. І шмат іншага – вы будзеце мець магчымасць задаць гераіням свае пытанні.

    Мадэратарка сустрэч – журналістка Алёна Дубовік.

    Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ.

    Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці