• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Rory Peck Trust прымае заяўкі на антыкрызісныя гранты для журналістаў-фрылансераў

    Міжнародная дабрачынная арганізацыя Rory Peck Trust працягвае прыём заявак на Cri­sis Fund — праграму экстранай фінансавай падтрымкі для журналістаў-фрылансераў, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі праз сваю прафесійную дзейнасць.

    Гранты прызначаныя для журналістаў, чыя праца і сродкі да існавання апынуліся пад пагрозай у выніку выканання рэдакцыйных заданняў. Падтрымка можа пакрыць тэрміновыя выдаткі пасля фізічнага нападу, на лячэнне, замену пашкоджанага абсталявання або вымушаны пераезд.  У асобных выпадках фонд таксама аказвае дапамогу сем’ям журналістаў пасля ранення, зняволення, выкрадання або гібелі фрылансера.

    Мэта праграмы — дапамагчы журналістам як мага хутчэй вярнуцца да прафесійнай дзейнасці.

    Падацца могуць прафесійныя журналісты-фрылансеры, якія

    • працуюць у сферы навін і актуальных падзей,
    • не маюць пастаяннага працоўнага кантракту,
    • займаюцца фрылансам не менш за 12 месяцаў,
    • могуць прадставіць рэкамендацыі ад рэдактараў,
    • не маюць доступу да іншых крыніц фінансавай падтрымкі.

    Акрамя таго, крызісная сітуацыя павінна адбыцца не больш як шэсць месяцаў таму, а апошняя апублікаваная журналісцкая праца павінна быць не старэйшая за шэсць месяцаў да ўзнікнення крызісу. Заяўнік мусіць пацвердзіць абставіны крызісу адпаведнымі дакументамі.

    Заяўкі прымаюцца на сталай аснове, без дэдлайну.

    Разгляд займае прыкладна ад аднаго да трох тыдняў. Калі журналіст ужо атрымліваў падтрымку Rory Peck Trust на працягу апошніх трох гадоў, паўторная заяўка не разглядаецца.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.