Школа па ЛГБТК+ журналістыцы ад Future і GPress.info (дэдлайн — 15 ліпеня)
Future і GPress.info запускаюць практычны курс для маладых людзей, якія хочуць паспрабаваць сябе ў журналістыцы, відэаблогінгу і новых медыя.

Курс падыдзе і тым, хто толькі пачынае: папярэдні досвед у журналістыцы не абавязковы. Галоўнае — мець ідэі, тэлефон і жаданне расказваць пра важныя тэмы і гісторыі, пра якія часта маўчаць.
Калі: з 21 ліпеня 2026, па аўторках, 18:00 (Варшава).
Для каго: у першую чаргу для маладых ЛГБТК+ людзей. Таксама запрашаюць усіх, каму блізкія тэмы правоў чалавека, медыя, блогінгу, культуры, грамадства і асабістых гісторый.
На курсе навучаць:
- Шукаць тэмы, якія могуць зацікавіць аўдыторыю;
- Правяраць інфармацыю;
- Пісаць навіны, рэпартажы і інтэрв’ю;
- Рыхтаваць пытанні для размоваў з героямі(-інямі);
- Упэўнена трымацца ў кадры і шукаць уласны голас у медыя;
- Здымаць кароткія відэа для сацыяльных сетак;
- Прыдумваць заўважны кантэнт;
- Збіраць відэа ад ідэі да мантажу.
Фармат:
- 10 заняткаў;
- Практычныя заданні, разборы, практыка ў кадры, праца з тэкстамі і відэа;
- Сустрэчы з журналіст(к)амі, рэдактар(к)амі, аўтар(к)амі медыяпраектаў і відэаблогер(к)амі.
Падчас навучання можна будзе ствараць матэрыялы для медыя. За найлепшыя працы прадугледжаныя стыпендыі: арганізатары аплацяць падрыхтоўку 7 тэкставых матэрыялаў і 6 відэа.
Дэдлайн — 15 ліпеня 2026 года.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
@bajmedia