SMM-рэдактар на YouTube-каналы «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца»
2 верасня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
У каманду YouTube-шоу «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца» патрабуецца SMM-рэдактар для вядзення супольнасці ў YouTube, а таксама сацыяльных сетак праекта ў TikTok, Facebook.
Абавязкі:
- напаўненне суполак праектаў «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца» ў сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (TikTok, Facebook, супольнасць у YouTube);
- пошук і вытворчасць забаўляльнага мэдыякантэнту;
- вытворчасць карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
- праца з кам’юніці іншых сяброўскіх YouTube-праектаў.
Патрабаванні:
- разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак: Instagram, TikTok, YouTube;
- жаданне развівацца ў SMM;
- уменне працаваць з простай графікай і відэа;
- жаданне рабіць якасны прадукт для беларусаў;
- безумоўна, пісьменная беларуская і руская мовы;
- несумненна, добрае пачуццё гумару.
Умовы:
- магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
- вялікае поле для эксперыментаў;
- крэатыўны калектыў, амбітныя задачы;
- аддаленая праца;
- сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
Рэзюмэ дасылайце на info@digitalmediahub.online з тэмай «SMM-рэдактар».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сайт «Народнай Волі» не абнаўляецца з 7 снежня
17.01.2024
Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў
23.01.2024
Журналіст праекта Dekoder: «Доўгі час немцам пра падзеі ў Беларусі і Украіне распавядалі карэспандэнты з Масквы»
13.02.2024
Навошта ў Беларусі запускаюць свой клон YouTube і колькі гэта будзе каштаваць: «Кіберпартызаны» раскрылі ўнутраныя дакументы праекта
10.09.2024