Youth4Regions 2026: Стажыроўка для маладых журналістаў у Бруселі (дэдлайн — 7 ліпеня)
Еўрапейская камісія запрашае студэнтаў і журналістаў-пачаткоўцаў з краін ЕС або краін-суседзяў (Беларусь уваходзіць) прайсці навучанне і папрацаваць на галоўнай медыя-падзеі года — Тыдні рэгіёнаў ЕС.

Дзе:
Брусель, Бельгія.
Калі: кастрычнік 2026.
Умовы: Аплачваецца. Пералёт, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.
Крытэрыі ўдзелу:
• Узрост: 18–30 гадоў.
• Грамадзянства краін ЕС або краін-суседзяў (Беларусь уваходзіць).
• Студэнты ці выпускнікі (да 2 гадоў пасля дыплома) з досведам у журналістыцы да 2 гадоў.
Як падацца:
Падрыхтуйце матэрыял пра любы праект, які фінансуецца ЕС у вашым рэгіёне:
• Артыкул (2500–6250 знакаў);
• АБО фотарэпартаж (3 здымкі);
• АБО відэа (2–3 хв) з кароткім апісаннем на англійскай.
Бонусы: Трэнінгі, ментарства ад топавых журналістаў, візіты ў рэдакцыі сусветных СМІ і ўдзел у прэс-турах па Еўропе.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Дэдлайн: 7 ліпеня 2026, 17:00 CEST.
@bajmedia