«Кіберпартызаны» з нагоды сваіх народзінаў узламалі сайт «Гомельскай праўды»
«Кіберпартызаны» зноў узламалі сайт «Гомельскай праўды». Пра гэта яны паведамілі ў сваім канале.

Скрыншот: Кіберпартызаны
Актывісты размясцілі на сайце «Гомельскай праўды» банеры сваёй арганізацыі і інфармацыю пра ўласныя праекты. Напрыклад, чытачы абласной газеты змаглі даведацца пра партызанскі тэлеграм, бот па дэанону супрацоўнікаў МУС і КДБ «Вока Змагара» ці базу даносаў у КДБ за 9 гадоў.
Таксама рэсурс дзяржвыдання ўпрыгожыла выява мішкі ў святочным убранні, які віншуе «Кіберпартызанаў» з 4‑годдзем.
Нагадаем, гэта ўжо другі ўзлом сайта газеты за паўгады. У апошні раз «Кіберпартызаны» заблакавалі працу рэсурса 25 сакавіка 2024 года. Тады на галоўнай старонцы з’явілася віншаванне з Днём Волі і заклік далучацца да палку Каліноўскага. Сайт «Гомельскай праўды» не працаваў цэлы тыдзень.
