• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Названыя пераможцы конкурсу «Вольнае слова-24»! Глядзім, каго віншаваць

    У Вільні абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу «Вольнае слова», мэтай якога з’яўляецца удасканаленне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ і заахвочванне таленавітых журналістаў.

    конкурс Вольнае слова

    Фота: БАЖ

    Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец згадаў, што з ініцыятывай праводзіць конкурс «Вольнае слова» у 2006 годзе выступіў медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў. Ён тады сказаў: мы прызвычаіліся ўручаць прэміі за мужнасць, а чаму мы не можам адзначаць прафесіяналізм журналістаў?

    — Апошнія два гады конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, за што ім шчыра дзякуем, — падкрэсліў спадар Бастунец.

    Сёлета ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі «Журналісцкае расследаванне», журы асобна ацэньвала тэкставыя і відэаматэрыялы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода. 

    Вынікі конкурсу

    Інфармацыйныя жанры

    Першае месца:

    Кацярына Кулакова, «Салідарнасць»

    «Ася Булыбенко: В камеру пришел «Цербер». Он сказал: «Анастасия не исправилась. Анастасия – предатель родины»

    Вольнае слова 2024 пераможцы

    Гераіня тэксту Ася Булыбенка і журналістка Кацярына Кулакова. 10 верасня 2024 года, Вільнюс. Фота: БАЖ

    Другое месца:

    Кацярына Палякова, «Люстэрка»

    «Интервью со штурмовиком «Волата» о Бахмуте, потерях, армиях РБ и РФ»

    Трэцяе месца:

    Вера Белацаркоўская, «Наша Ніва»

    «Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў»

    Відэа:

    Настасся Роўда, «Наша Ніва»

    «ЦЭСЛЕР – пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК»

     

    Аналітычныя жанры

    Першае месца:

    Міхась Пахольчык, «Салідарнасць»

    «Беларусь пыталась позиционировать себя «космической державой», но сильно отстала от Литвы. Как так получилось?»

    Другое месца:

    Зміцер Якубаў, «Люстэрка»

    «Беларусы цяпер пераважна размаўляюць на рускай. Тлумачым, як і чаму так атрымалася і хто ў гэтым вінаваты»

    Трэцяе месца:

    Макар Мыш, «Белсат»

    «Кітай штурхае Лукашэнку мірыцца з Польшчай? Наколькі важны беларускі транзіт для Пекіну»

    Відэа:

    Станіслаў Івашкевіч, Аляксей Марцінкевіч, Марына Волкава, «Беларускі расследавальніцкі цэнтр»

    «Зняцце санкцый з беларускага калію выратуе свет ад голаду? Разбіраемся, ці так гэта і пры чым тут «літоўскі след»

     

    Мастацка-публіцыстычныя жанры

    Першае месца:

    Зміцер Бартосік, «НІВА», Беласток

    «Зямля неабяцаная». Цыкл нарысаў

    Вольнае слова 2024 пераможцы

    Зміцер Бартосік і Мая Север. 10 верасня 2024 года, Вільнюс. Фота: БАЖ

    Другое месца:

    Ірына Новік, Нrodna.life

    «Уратаваць шэрагоўца Эрыка. Як Пёс Насты Лойкі праехаў 1000 кіламетраў і навучыўся гаўкаць па-чэшску»

    Трэцяе месца:

    Ірына Хамрэнка-Ушакова, «Медыязона. Беларусь»

     «Вот посмотришь, мама, разлучат наши берега». Как женщины с оккупированного берега Днепра спасают свои села после потопа из-за взрыва на ГЭС»

    Аксана Ленька, «Салідарнасць»

    Жыхарка Баранавічаў Аксана Ленька, якая ўцякла з Беларусі, спецыяльна для «Салiдарнасцi» піша пра кашмары, перажытыя яе сям’ёй у родным горадзе за апошнія месяцы.

    Відэа:

    Вольга Воранава, «Белсат»

    Дакументальны фільм «Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава»

    Вольнае слова 2024 пераможцы

    Пераможцы конкурсу «Вольнае слова-24». 10 верасня 2024 года, Вільнюс. Фота: БАЖ

    Расследаванне

    У намінацыі «Журналісцкае расследаванне» усе дасланыя на конкурс матэрыялы (тэксты, відэа, аўдыя і г.д.)  «спаборнічалі» разам, як і ў мінулыя гады, незалежна ад формы і фармату.

    Першае месца

    Аляксандр Ярашэвіч, Ксенія Вязнікоўцава, «БЮРО»

    «Спонсары раскошы. Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый»

    Другое месца

    Аляксей Гуліцкі, kyky.org

    «Харасмэнт у ЕГУ». Цыкл

    • https://kyky.org/pain/v‑tu-noch-my-perespali-studentki-vpervye-otkryto-govoryat-o-harassmente-v-egu-no-im-do-sih-por-strashno
    • https://kyky.org/pain/egu-otstranil-sergeya-seletskogo-posle-obvineniy-v-harassmente-obeschayut-provesti-rassledovanie-no-k-etomu-mnogo-voprosov-i-vot-pochemu
    • https://kyky.org/pain/seletskiy-iz-egu-pishet-zhaloby-na-studentok-kotorye-obvinyayut-ego-v-travle-kyky-publikuet-novuyu-istoriyu-o-dotsente-eyo-rasskazala-litovka-byla-pryamaya-ugroza
    • https://kyky.org/pain/spektakl-okonchen-egu-nakonets-uvolil-seletskogo-eto-ego-v-tekste-kyky-obvinili-v-harassmente

     

    Трэцяе месца

    Аляксей Карпека, «Беларускі расследавальніцкі цэнтр»

    «Карумпаваны рыцар. Якімі бізнесамі валодае і навошта афармляе іх на ксяндза набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Зайцаў»

     

    Што такое «Вольнае слова»

    Традыцыйны і шматгадовы конкурс «Вольнае слова» сёлета праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

    На конкурс паступілі больш за 140 журналісцкіх прац. Кароткія агляды можна прачытаць тут, тут і тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Названыя пераможцы конкурсу «Вольнае слова-24»! Глядзім, каго віншаваць

    У Вільні абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу «Вольнае слова», мэтай якога з’яўляецца удасканаленне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ і заахвочванне таленавітых журналістаў. Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец згадаў, што з ініцыятывай праводзіць конкурс «Вольнае слова» у 2006 годзе выступіў медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў. Ён тады сказаў: мы прызвычаіліся ўручаць прэміі за мужнасць, а чаму мы не […]
    10.09.2024
    Акцэнты

    Субота — апошні дзень! Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»

    Творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 31 траўня прымаюцца матэрыялы за 2024 год.
    15.05.2025
    Акцэнты

    «Пра трагічную сітуацыю ў цэнтры Еўропы трэба нагадваць і далей». Марафон салідарнасці ўжо ахапіў 23 краіны свету

    09.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці