• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Назіральнікі супраць “Гродзенскай праўды”

    Серыя артыкулаў, прысвечаная праўладным прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, публікуецца ў “Гродзенскай праўдзе” — цэнтральным друкаваным органе вобласці. Агітацыйная кампанія яшчэ не пачалася.

    Назіральнікі супраць “Гродзенскай праўды” 3 гадзіны таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца Цэлая серыя артыкулаў, прысвечаная праўладным прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, публікуецца ў “Гродзенскай праўдзе” – цэнтральным друкаваным органе вобласці. Агітацыйная кампанія яшчэ не пачалася, таму такія дзеянні газеты недапушчальныя. На думку назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Рамана Юргеля ў Гародні, такія публікацыі ставяць у няроўныя ўмовы будучых кандыдатаў, бо пра апазіцыйных – ані слова на старонках газеты. – Такая ёсць палітычная тэхналогія, каб уздзейнічаць на выбаршчыкаў. Так як гэтыя людзі вылучаюцца і па розных акругах вобласці – Шчучынскай, Слонімскай, Смаргонскай, – гэта сігнал мясцовым чыноўнікам, што гэтыя людзі ідуць у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама сігнал выбаршчыкам, за каго правільна будзе прагаласаваць. Audio Play­er 00:00 00:00 Use Up/Down Arrow keys to increase or decrease vol­ume. Скарга на незаконныя дзеянні рэдакцыі „Гродзенскай праўды” накіравана ў Цэнтральную выбарчую камісію ўжо два тыдні таму. Але, як стала вядома, гэтая камісія перанакіравала скаргу для разгляду Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. Разгляд скаргі мае прайсці 3 жніўня. Паводле назіральніка Рамана Юргеля, падобная схаваная рэклама існуе і ў некаторых раённых газетах.

    Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/naziralniki-suprats-grodzenskaj‑p/

    На думку назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Рамана Юргеля ў Гародні, такія публікацыі ставяць у няроўныя ўмовы будучых кандыдатаў, бо пра апазіцыйных — ані слова на старонках газеты.

    «Ёсць такая палітычная тэхналогія, каб уздзейнічаць на выбаршчыкаў. Так як гэтыя людзі вылучаюцца і па розных акругах вобласці — Шчучынскай, Слонімскай, Смаргонскай, — гэта сігнал мясцовым чыноўнікам, што гэтыя людзі ідуць у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама сігнал выбаршчыкам, за каго правільна будзе прагаласаваць», — гаворыць спадар Юргель.

    Скарга на незаконныя дзеянні рэдакцыі „Гродзенскай праўды” накіравана ў Цэнтральную выбарчую камісію ўжо два тыдні таму. Але, як стала вядома, гэтая камісія перанакіравала скаргу для разгляду Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. Разгляд скаргі мае адбыцца 3 жніўня. Паводле назіральніка Рамана Юргеля, падобная схаваная рэклама існуе і ў некаторых раённых газетах.

    Фота «Радыё Рацыя»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці