• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы

    Міністэрства інфармацыі Беларусі на падставе судовых рашэнняў унесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговыя інтэрнэт-рэсурсы, афіляваныя з незалежнымі медыямі «Радыё Свабода», «Белсат», «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

    Рашэнне лічыць мабільны дадатак «Радыё Свабода RFER/RL» для прылад з аперацыйнай сістэмай Android «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», прыняў 30 студзеня 2024 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска, паведамляе Мінінфарм.

    Днём пазней той самы суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў экстрэмісцкімі рэсурсы, звязаныя з тэлеканалам «Белсат»:

    • інтэрнэт-старонку «Хай так TV» у Face­book; 

    • канал «Хай так TV» у Telegram;

    • групу «haj­tak­tv» у  Insta­gram; 

    • групу «Хай так TV» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»; 

    • супольнасць «Хай так TV» у сацсетцы Х (былы Twit­ter);

    • агрэгатар спасылак на відэазапісы з Youtube-канала «БЕЛСАТ LIFE» ў сэрвісе Link­tree.  

    31 студзеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля пастанавіў лічыць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй старонкі «Еўрапейскага радыё для Беларусі» з назвай «Euro­ra­dio» ў Face­book і ў сацыяльнай сетцы Threads.

    Паводле таго самага судовага рашэння, у «экстрэмісцкі» пералік трапіў сайт інтэрнэт-выдання «Бюро», які належыць «Бюро Медиа» — расследавальніцкай камандзе беларускіх журналістаў, і шэраг афіляваных з ім інтэрнэт-рэсурсаў:

    • старонка «buromedia_by» ў Insta­gram, 

    • Теlе­gram-канал «Бюро»;

    • Теlе­gram-акаўнт с назвай «Buro Media»;

    • старонка «Бюро | Buro» ў сацсетцы Twit­ter.

    Суд Чыгуначнага раёна Гомеля таксама прызнаў 31 студзеня экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рэсурсы «Беларускага Радыё Рацыя» — старонку «Radyjo Racy­ja» ў  Twit­ter і групу ў  Telegram «Беларускае Радыё Рацыя Chat».

    Чытайце яшчэ:

    Рамана Пратасевіча выдалілі са «спісу экстрэмістаў»

    СМІ ў Беларусі ў 2023 годзе. Электронны бюлетэнь БАЖ

    Блогер з раёнкі. Як цяпер улада спрабуе вярнуць уплыў друкаваных выданняў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці