Пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця Генадзь Кеснер. Развітанне ў пятніцу
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            У Мінску пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, вядомы беларускі журналіст Генадзь Кеснер.

Многія гады Генадзь працаваў у недзяржаўных медыя, быў адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі, станавіўся лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод.
Беларуская асацыяцыя журналістаў глыбока смуткуе з нагоды смерці нашага любімага калегі і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Генадзя…
Развітанне з Генадзем Кеснерам пройдзе ў пятніцу з 14:00 да 14:45 у рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 33А у Мінску. Пасля гэтага калегу пахаваюць на Заходніх могілках.
Генадзь Кеснер: На знак салідарнасці з намі Мінск скалануўся ад рову клаксонаў. А мы проста заплакалі…
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў