Суд над Ігарам Барысавым адклалі на няпэўны час
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Позна ўвечары рэдактару інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” Ігару Барысаву патэлефанаваў участковы міліцыянт і паведаміў, што разгляду яго справы 15 ліпеня не адбудзецца – дакменты яшчэ не накіравалі ў суд.
Калі будуць слуханні – пакуль невядома.
Днямі высветлілася, што на Ігара Барысава супрацоўнікі магілёўскай міліцыі завялі дзве справы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Паводле матэрыялаў, з якімі азнаёмілі журналіста, яго вінавацяць у парушэнні Закона “Аб СМІ”, а таксама ў парушэннях пры атрыманні дапамогі з‑за мяжы на сваё выданне.
Выбары блізка: рэдактара будуць судзіць за “замежную бязвыплатную дапамогу”
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў