• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлеканал «Беларусь 24» узначаліў Павел Лазавік. Раней ён абураўся, што ў 2020‑м людзі з’ехалі з глузду

    Сёння, 31 ліпеня, стала вядома, што кіраўніком спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24» стаў былы вядучы Павел Лазавік. Раней ён запомніўся некалькімі адыёзнымі заявамі.

    Аб змене ў кіраўніцтве тэлеканала паведаміла ў Telegram-канале Белтэлерадыёкампанія. Там жа ўзгадваецца, што раней Павел Лазавік вёў праграмы «Навіны», «Навіны рэгіёну», «Навіны. Цэнтральны рэгіён», «Краіна» і «Галоўны эфір». Таксама ён працаваў на радыё.

    — У тэлеканала ёсць важная місія — несці праўду ў масы, і Захаду гэта «вельмі падабаецца», — радуецца вядучы Telegram-канала БТ. — А з новым кіраўніком, упэўненыя, у «Беларусь 24» адкрыецца новае дыханне.

    Як узгадвае «Зеркало», у 2021 Павел Лазавік абураўся, што ў «2020‑м людзі раптоўна з’ехалі з глудзу, чамусьці сталі палітычна актыўнымі — тыя, хто павінен выконваць сваю працу».

    — Гукарэжысёр павінен зводзіць, а ён казаў: я буду думаць, ці выходзіць мне за пульт і твае навіны ставіць своечасова альбо не. Для мяне гэта было троху дзіка, незразумела, — скардзіўся Павел Лазавік у інтэрв’ю БТ. — Што тычыцца нашай прафесіі. Паслухайце, журналістыка — гэта не кветачкі нюхаць і пра новыя віды раслінаў расказваць у Батанічным саду. Так, гэта таксама важна. Але часцей гэта фронт, часам вайна. І ты павінен, як кажуць, падносіць патроны.

    Чытайце яшчэ:

    У доме ў Крывом Рогу, куды трапіла расейская ракета, жыве журналістка беларускага выдання «Салідарнасць»

    У Таліне затрымалі мужчыну, які закідаў яйкамі расійскае пасольства. Імаверна, гэта журналіст Аркадзь Бабчанка

    «Зняволеныя журналісты церпяць за прафесію». Пра што гаварылі прадстаўнікі БАЖ падчас анлайн-марафона салідарнасці

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці