У Беларусі заблакавалі доступ да партала Польскага радыё
Матэрыялы Беларускай службы застаюцца даступнымі ў Беларусі праз VPN, а таксама ў радыёэфіры.
Пасля прызнання ўладамі Беларусі партала Польскага радыё «экстрэмісцкім» ў канцы ліпеня, доступ да яго захоўваўся амаль тыдзень. Лукашэнкаўскі рэжым актыўна змагаецца з незалежнымі медыя, асабліва апошнія два гады, блакуючы доступ да сайтаў, прызнаючы іх экстрэмісцкімі, не дазваляе друкаваць і распаўсюджваць газеты.
Аднак міжнародны радыёэфір застаецца непадуладным цэнзуры. Навіны Беларускай службы па ранейшаму можна слухаць па ўсёй Беларусі тры разы на дзень на доўгіх хвалях, частата 225 кГц. А гадзінная праграма транслюецца з 7 да 8 раніцы па мінскім часе на сярэдніх хвалях, частата 1386 кГц.
Сайт Польскага радыё даступны праз VPN.
Чытайце яшчэ:
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне і падтрымку
Силовики задержали отца уехавшей из Беларуси журналистки
Ірына Халіп: «Беларуская незалежная прэса да 2020 года таксама рабіла ўсё магчымае, каб ствараць гэтую карцінку «нармальнай» краіны»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў