• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У адказ на блакіроўку Еўрасаюзам расійскіх СМІ ў Расіі заблакавалі «Белсат»

    Расія адказала на блакіроўку сваіх прапагандысцкіх медыяў у Еўрасаюзе. У спіс СМІ, «у дачыненні да якіх уводзяцца меры ў адказ па абмежаванні вяшчання і доступа да рэсурсаў у інтэрнэце з тэрыторыі Расіі», трапіў «Белсат»

    у Расіі заблакавалі «Белсат»

    Фота: Anete Lusi­na / pexels.com

    Тэлеканал «Белсат» пазначаны ў спісе ў раздзеле польскіх СМІ. Акрамя яго ў гэты радзел трапіў толькі журнал «Новая Польша». Нагадаем, у красавіку 2022 года Роскамнагляд ужо блакаваў доступ да сайта belsat.eu.

     
    у Расіі заблакавалі «Белсат»

    Тэлеканал Белсат у спісе заблакаваных медыяў. Скрын: Еўрарадыё

    Усяго ў Расіі заблакавалі 81 еўрапейскае медыя, паведамляе «РИА Новости». Сярод іх такія выданні, як нямецкія Spiegel, Zeit, Frank­furter All­ge­meine Zeitung, іспанская El País, італьянскія La Stam­pa, La Repub­bli­ca, французскія Le Monde, Lib­er­a­tion, AFP, эстонскі Delfi, агульнаеўрапейскія Politi­co і EUob­serv­er.

    Забарона на вяшчанне еўрпейскіх СМІ пачала дзейнічаць 25 чэрвеня 2024 года.

    «У выпадку, калі абмежаванні адносна расійскіх СМІ будуць знятыя, расійскі бок таксама перагледзіць сваё рашэнне адносна згаданых медыяаператараў», — адзначаецца ў заяве расійскага МЗС.

    Напярэдадні Еўрасаюз абвясціў пра абмежаванне доступа да расійскіх рэсурсаў «Известия», «РИА Новости» і «Российская газета», а таксама да медыяпраекта «Голас Еўропы» (Voice of Europe), зарэгістраванага ў Чэхіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці