• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапіў Viber-чат, што меў дачыненне да незалежнага рэгіянальнага сайта «Першы Рэгіён»

    У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў адбылося чарговае абнаўленне, да якога маюць дачыненне суды Брэсцкай вобласці. Так, 9 жніўня 2024 года ў Драгічыне мясцовы суддзя Мікалай Стасевіч разглядаў справу Viber-чата «Лепшы Рэгіён». Рабілася гэта паводле прапановы пракурора Драгічынскага раёна Вячаслава Баршча.

    сацсеткі

    Фота: БАЖ

    Viber-чат «Лепшы Рэгіен» быў створаны рэдакцыяй незалежнага інтэрнэт-сайта «Першы Рэгіён», які асвятляў грамадска-палітычнае жыццё ў Брэсцкай вобласці. Чат «Лепшы Рэгіён» з’явіўся ў 2022 годзе, калі «экстрэмісцкім» прызналі аналагічны чат у Viber пад назвай «Першы Рэгіён».

    Сам сайт «Першы рэгіён» быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» яшчэ ў снежні 2021 года. Тады ж улады заблакавалі доступ да яго наведвальнікам на тэрыторыі Беларусі.

    Цягам 2022 года ў «экстрэмісцкі» пералік трапілі Viber-чат з назвай 1RegBY, Telegram-канал «Першы рэгіён», афіляваныя з выданнем акаўнты ў Face­book і Insta­gram. На пачатку 2024 года такі ж лёс напаткаў акаўнт у сацыяльнай сетцы Х (былы Twit­ter), які таксама належаў інтэрнэт-выданню «Першы рэгіён». Viber-чат «Лепшы Рэгіён» апошнім часам не аднаўляўся, але гэта ўсё роўна дало падставы для суда ў Драгічыне прызнаць яго «экстрэмісцкім».

    Паводле падлікаў праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года да сёння суды Брэсцкай вобласці прызналі «забароненымі» тыя ці іншыя пратэсныя чаты, каналы, інфармацыйныя сайты (і іншыя месцы ў інтэрнеце, а яшчэ кнігі) ужо 557 разоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці