У Глыбокім жорстка затрымалі мужчыну, які рэпосціў навіны з суполак «Нашай Нівы» і «Белсата» у «Аднакласніках»
Беларуская асацыяцыя журналістаў
У Глыбокім сілавікі схапілі мужчыну, які рэпосціў навіны незалежных медыяў у «Аднакласніках». Адзін з праўладных каналаў апублікаваў відэа, на якім бачна жорсткае затрыманне.

Ілюстрацыя створана БАЖ з выкарыстаннем ChatGPT
У роліку мужчына кажа, што ён рабіў рэпосты ў «Аднакласніках» з суполак «Наша Ніва», «Беларусь усё пра ўсё» і «Белсат».
Сілавікі дадалі, што мужчына паўстане перад судом за «распаўсюджванне экстрэмізму» не ў першы раз.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў