• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Баршчэўскі абвяргае словы Гудзінскайтэ: Ён спрабаваў працягнуць ВНЖ, але дакументы не прынялі

    Журналіст Алег Баршчэўскі . Скрыншот відэа цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом»

    31 сакавіка дырэктар Дэпартамента міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ пракаментавала інфармагенцыі BNS сітуацыю з адмовай у палітычным прытулку беларускаму журналісту Алегу Баршчэўскаму, мужу Вольгі Карач.

    Эвеліна Гудзінскайтэ заявіла, што працэдура дэпартацыі Баршчэўскага не пачыналася. Адмову прадаставіць Баршчэўскаму палітычны прытулак Гудзінскайтэ аргументавала тым, што журналіст абгрунтаваў неабходнасць атрымання адпаведнага статусу дзейнасцю жонкі, аднак кожная сітуацыя «ацэньваецца індывідуальна». Таксама, паводле слоў Гудзінскайтэ, мужчына «у надзеі атрымаць прытулак не паклапаціўся аб прадаўжэнні наяўнага ў яго ВНЖ».

    Сам Алег Баршчэўскі абвяргае словы чыноўніцы.

    Журналіст сцвярджае, што ў жніўні 2023 года ён нават спрабаваў падаць дакументы на працяг віду на жыхарства, але Дэпартамент міграцыі адмовіўся іх прымаць са спасылкай на тое, што Баршчэўскі ўжо знаходзіцца ў працэсе разгляду дакументаў на палітычны прытулак.

    У пацверджанне сваёй спробы Баршчэўскі даслаў БАЖ скрыншот з асабістага кабінета на сайце Міграцыйнай службы, з якога вынікае, што Баршчэўскі сапраўды быў запісаны на падачу дакументаў 22 жніўня 2023 года.

    Таксама журналіст сцвярджае, што 25 сакавіка праз тэлефанаванне, а пазней праз ліст пад подпіс у Дэпартаменце міграцыі яму паведамілі пра пачатак працэдуры дэпартацыі. Але пісьмовага пацверджання гэтай інфармацыі ў Алега няма. Магчыма, такую выснову журналіст зрабіў з пісьмовай формы аб яго адмове дабравольна пакінуць Літву. У форме напісана, што ў такім выпадку «будзе прынята і выканана рашэнне аб гвалтоўным выдварэнні з Літвы».

    Адмова Алега Баршчэўскага, скрыншот з сайта nash-dom.info

    Таксама Баршчэўскі абвяргае словы Гудзінскайтэ пра тое, што ён абгрунтоўваў неабходнасць прадастаўлення палітычнага прытулку яму дзейнасцю жонкі – палітыка Вольгі Карач, знаходжанне якой у Літве летась улады прызналі пагрозай нацбяспецы. Алег сцвярджае, што ягоны кейс – асобны, а дзейнасць жонкі ўзгадвалася толькі як дадатковы фактар, што вынікае з ягонага звароту.

    Такую пазіцыю ў каментары BNS выказваў і адвакат Баршчэўскага.

    Нагадаем, што Літва адмовіла Алегу Баршчэўскаму ў палітычным прытулку. У Беларусі Алегу пагражае да 7 гадоў турмы як рэдактару сайта nash-dom.info, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці