• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Ігар Ільяш патрабуе распачаць крымінальную справу супраць прапагандыста Рыгора Азаронка

    Журналіст Ігар Ільяш мяркуе, што ў дзеяннях Рыгора Азаронка ёсць прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 203 Крымінальнага кодэксу («Парушэнне таямніцы ліставання»).

    Ігар Ільяш патрабуе высветліць, як Азаронак атрымаў скрыншоты асабістага ліставання. Калі яны былі атрыманыя ад праваахоўных органаў, якія забралі тэхніку Ільяша ў межах крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай, то сілавікоў трэба прыцягнуць да адказнасці за разгалошванне дадзеных папярэдняга следства (ч. 2 арт. 407 КК РБ), бо камп’ютар і тэлефоны Ільяша раней былі прызнаныя  «рэчавымі доказамі», паведамляе Тэлеграм-кала «Белсата».

    Калі ж сілавікі не перадавалі гэтых скрыншотаў Азаронку, значыць, ён мог атрымаць доступ да ліставання толькі праз узлом акаўнта ў сацсетцы Face­book, што можа быць кваліфікавана паводле арт. 349 КК («Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі»), — адзначаецца ў заяве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці