• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Realt.by забараніў незалежным медыям, прызнаным «экстрэмісцкімі», выкарыстоўваць свае матэрыялы

    Паведамленне пра гэта з'явілася 19 лютага ў тэлеграм-канале рыэлтарскай кампаніі «Рыэлт Бай». Прычынай таму, верагодна, стаў ціск з боку сілавікоў.

    На сайце realt.by, што належыць ТАА «Риэлт Бай», падобнага папярэджання пра забарону на перадрук публікацый медыям, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі» рашэннем беларускіх ўладаў, няма.

    Інтэрнэт-рэсурс называе сябе «пляцоўкай нерухомасці № 1 Беларусі», дзе ёсць «самая поўная і ўнікальная база аб’ектаў нерухомасці», а таксама «унікальная аналітычная інфармацыя і кантэнт па спадарожных тэмах». Тут насамрэч можна часам прачытаць пра цікавыя аб’екты нерухомасці, выстаўленыя на продаж, альбо пра планы забудовы ў розных населеных пунктах.

    Папярэджанне пра забарону выкарыстання матэрыялаў «рэсурсамі, прызнанымі ў Беларусі экстрэмісцкімі», магчыма, звязанае са згадкай праекта Realt у блізкім да беларускіх сілавікоў тэлеграм-канале «Книга ГУ «БАЗА»».

    Там 19 лютага з’явілася відэа, узятае з Тik­Tok блогеркі Веранікі Ярашэвіч. Блогерка паведамляе, што зняты ёй відэаролік пра запіс на візу ў візавы цэнтр Іспаніі быў выкарыстаны без яе дазволу на ютуб-канале NEXTA.   Яна даводзіць, што свайго дазволу на гэта ніколі б не дала, бо канал прызнаны ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім.

    «Той факт, што я, жывучы ў Беларусі, засвяцілася на экстрэмісцкім канале, мог невядома чым скончыцца. Яны сядзяць у Польшчы, і ім усё адно, а я сяджу ў Беларусі і спрабую тут будаваць сваё жыццё», — гаворыць дзяўчына. Яна сцвярджае, што з яе відэароліка «вырвалі кавалкі» і «сказілі сэнс, бо хацела сказаць зусім не гэта». Напрыканцы блогерка заклікае «больш уважліва ставіцца да навін» і «фільтраваць інфармацыю».

    У допісе, які суправаджае гэтае відэа ў блізкім да сілавікоў тэлеграм-канале, гаворыцца, што «польские мерзавцы выдирают из контекста чужие материалы и публикуют их у себя для хайпа. А авторы категорически против в любой форме связываться с экстремистами».

    «Хотелось бы услышать подобную принципиальную позицию от Realt, Onlin­er и прочих, чьи материалы постоянно используются в ленте экстремистов. Иначе, придётся разбираться более детально с редакциями на наличие умысла в содействии экстремизму», — пішуць пад відэа сілавікі.

    Чытайце яшчэ:

    ГУБАЗіК затрымаў вядучую і гукарэжысёра «Альфа радыё»

    Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці