Навіны Галівуда і індыйскае кіно: у Беларусі з’явіліся два новыя тэлеканалы
У Беларусі пачалі тэставае вяшчанне два новыя тэлеканалы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белтэлекама».

Фота: Atlantic Ambience / pexels.com
Новыя тэлеканалы даступныя ў пашыраным і базавым пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТВ» SMART ZALA.
На 43‑й кнопцы працуе канал Bollywood HD. Гледачам прапануюць паглядзець сучасныя індыйскія фільмы. Прычым вяшчанне арганізавана кругласутачна.
на 46‑й кнопцы з’явіўся канал Hollywood. Там можна ўбачыць класічныя рэйтынгавыя кінафільмы амерыканскіх кінастудый. Акрамя таго, пакажуць дакументальныя фільмы пра акцёраў і апошнія навіны Галівуду.
Нагадаем, з 4 лістапада ў Беларусі пачаў вяшчанне расійскі тэлеканал для дзяцей «Умка», які транслюе кантэнт расійскай дзяржаўнай кінастудыі «Союзмультфильм».
@bajmedia