«Экстрэмісцкі» спіс Мініфарма: «Медиазона. Беларусь» у Тhreads, Instagram-акаўнт minskoblastnovosti55, TikTok-акаўнт украінскага Information
У апошні дзень мінулага года Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

Паводле рашэння суда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ад 29 снежня 2025 года ў гэты спіс уключылі старонку «Медиазона. Беларусь» у сацсетцы Тhreads (ідэнтыфікатар threads.com/@mediazona.by). Раней, 26 лютага 2025 года, МУС Беларусі абвесціў праект «Медиазона. Беларусь» «экстрэмісцкім фармаваннем».
У адпаведнасці з рашэннем суда Савецкага раёна Мінска ад 24 снежня 2025 года ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі Instagram-акаўнт minskoblastnovosti55 (ідэнтыфікатар instagram.com/minskoblastnovosti55). На гэты інтэрнэт-рэсурс, дзе публікуюцца навіны з Мінскай вобласці, падпісаныя амаль 11 тысяч чалавек.
У той самы дзень суд Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» акаўнт у сацсетцы TikTok пад назвай Information (ідэнтыфікатар tiktok.com/@iinformationua). Гэта ўкраінскі інтэрнэт-рэсурс, які мае больш за 173 тысячы падпісчыкаў, на ім публікуюцца відэаролікі пра вайну ва Украіне.
@bajmedia