• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускае назалежнае кіно ва Украіне: стартуе фестываль «1084. На мяжы»

    З 9 лістапада 2023 года ва Украіне пачнецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». Цягам трох месяцаў у пяці гарадах пройдуць афлайн-паказы беларускіх дакументальных стужак, а таксама іншыя культурныя мерапрыемствы. Падчас аднаго з іх прагучаць песні на вершы палітзняволенага медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава.

    «1084. На мяжы» —  ужо другі фестываль ва Украіне, які ініцыяваны беларускім асветніцка-сацыяльным грамадскім аб’яднаннем «Звяно». 1084 кіламетры —  гэта працягласць агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Украіны. Арганізатары спрабуюць задумацца пра будучыню стасункаў абедзвюх краін і абмеркаваць сучасную сітуацыю, адносіны простых людзей, а таксама падтрымку беларусамі ўкраінскага народа ў барацьбе з акупантамі і тэрорам.

    Фестываль пройдзе ў пяці гарадах Украіны: Адэсе (з 9 па 11 лістапада), Луцку (з 18 па 20 лістапада),  Бучы (18, 25–26 лістапада), Тэрнопалі (у снежні) і Кіеве (у студзені 2024 года).

    У праграме фестывалю прадстаўленыя стужкі такіх незалежных беларускіх кінематаграфістаў, як Андрэй Куціла («Вадохрышча»), Вольга Прусак («Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным»), Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч («Motherland/Радзіма»), Аляксей Палуян («Кураж»), а таксама польскага рэжысёра Анджэя Фідыка («Беларускі вальс»). Пасля некаторых паказаў плануюцца сустрэчы з рэжысёрамі ў фармаце пытанні-адказы і абмеркаванні.

    Акрамя таго, у межах фестывалю 11 лістапада ў Адэсе адбудзецца канцэрт украінскага гурта «Колір», які падтрымаў беларускіх палітвязняў.

    Падчас выступлення музыкаў прагучаць песні па творах Рыгора Барадуліна і  журналіста-палітвязня Андрэя Аляксандрава, які асуджаны беларускімі ўладамі на 14 гадоў зняволення.

    З 18 па 25 лістапада ў Луцку распачнецца выстава антываенных плакатаў беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера, частка прац пад назвай Hitlerka­putin прысвечана беларускай рэчаіснасці і тэме поўнамаштабнага ўварвання расеі ва Ўкраіну.

    Уваход на ўсе мерапрыемствы па free dona­tion – сабраныя сродкі будут пералічаны на закуп расходных матэрыялаў для VAC-тэрапіі ран ва ўкраінскіх ваенных і грамадзянскіх шпіталях.

    Чытайце яшчэ:

    У Львове беларусы і ўкраінцы выказалі салідарнасць са зняволенымі Лукашэнкам журналістамі

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    Инвазия пропаганды в Telegram и TikTok. Что кроется за тенденцией?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці