• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускіх журналістаў запрашаюць у Global Bar! Тэма дыскусіі – творчасць Алексіевіч і Капусцінскага

     

    Пятніца, 30 кастрычніка, 18:00, гатэль “Гарні” (г. Мінск, вул.Iнтэрнацыянальная вуліца, 11). Уваход вольны!

    Свет робіцца ўсё складаней. Дзесьці паляпшаюцца стандарты жыцця, а дзесьці разгараюцца войны і канфлікты, узнікаюць натоўпы ўцекачоў, якіх не было з часоў другой сусветнай вайны.

    Людзі атрымліваюць найбольшы аб’ём інфармацыі за ўсю гісторыю чалавецтва, але зразумець, што адбываецца ў свеце насамрэч, робіцца ўсё цяжэй.

    Як зразумець свет? Якая роля журналістаў, што можам мы зрабіць, каб паспрыяць большаму разуменню?

    Рышард Капусціньскі і Святлана Алексіевіч – два вялікія пісьменнікі і журналісты, якія паўсталі на перапляценні культур Беларусі, Украіны, Польшчы.

    Наколькі іх спадчына стала крыніцай натхнення і крытэрам для новага пакалення журналістаў?  Ці можам мы, натхнёныя імі, прапанаваць альтэрнатыўныя спосабы прачытання свету?

    Glob­al bar in Belarus імкнецца крочыць па іх слядах, даследаваць рэчаіснасць і расказаць пра гэта іншым. Далучайцеся!

    Мадэратар сустрэчы: Сафія Хэйнэ / Sophie Heine, журналіст, Швецыя;

    Панэлісты: Давід Ісаксон / David Isaks­son, журналіст, Швецыя;

    Прэдраг Драгосавач / Pre­drag Dragosavac, журналіст, Сербія – Швецыя.

    Пра “Glob­al Bar”:

    У апошнія гады міжнародная дыскусійная панэль “Glob­al Bar” стала ўнікальнай пляцоўкай для грамадскіх дэбатаў у Швецыі і ва ўсім свеце. Дзякуючы падтрымцы Шведскага інстытута, серыі дыскусій “Glob­al Bar” за два апошнія гады адбыліся ў Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Македоніі, Палесціне, Літве і Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці