970

Адкрыты прыём заявак на J4T AWARDS 2023 (да 20 лістапада)

16.11.2023 Крыніца: БАЖ

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» абвяшчае конкурс для журналістаў_ак і рэдакцыяў СМІ - J4T AWARDS.

Мэта конкурсу: павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі. 

Лаўрэаты_ткі конкурса атрымаюць ганаровыя граматы і адмысловы прыз. Пераможца будзе мець магчымасць узяць удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2024 годзе.

Намінацыі:

  • Матэрыял года на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі

У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэюроўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, якія былі апублікаваныя з 1 лістапада 2022 года па 31 кастрычніка 2023 года. Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы. Спасылку на матэрыял неабходна накіраваць на адрас info@j4t.by з пазнакай “Матэрыял на сацыяльную тэматыку” не пазней як 20 лістапада 2023года. У лісце таксама трэба ўказаць імя і прозвішча і кантактныя дадзеныя (Тэлеграм / Сігнал).

  • Рэдакцыя года за актыўнае прасоўванне ідэй роўнасці і інклюзіўнасці

У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў 2022 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі, а таксама на вымушанай рэлакацыі.

Намінанты могуць быць высунутыя прадстаўнікамі грамадзянскай і журналісцкай супольнасці, а таксама чытачамі / гледачамі / слухачамі СМІ.

Для вылучэння рэдакцыі неабходна запоўніць наступную форму да 20 лістапада 2023 года.

  • Асоба года за значны ўнёсак у развіццё праваабарончага руху у Беларусі

Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2022годзе. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”.

Прыём заявак: да 20 лістапада 2023 года

Абвяшчэнне вынікаў: 10 снежня 2023 года

Падрабязнасці

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!