• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia: 6 месяцаў на творчую працу ў Польшчы (дэдлайн — 15 кастрычніка)

    Польскі Нацыянальны Цэнтр культуры аб’явіў 26‑ы набор на адну з найвялікшых стыпендыяльных праграм, даступных для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры і мастацтваў.

    На паўгадовую стыпендыю могуць прэтэндаваць творцы з краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў (у першую чаргу з Беларусі і Украіны), якія прадстаўляюць наступныя сферы: кіно, фатаграфію, кансервацыю твораў мастацтва, літаратуру/пераклад, музейную справу, музыку, візуальныя мастацтвы, тэатр, а таксама гісторыю і крытыку кіно, музыкі, мастацтва, тэатра. Набор заявак будзе доўжыцца да 15 кастрычніка 2026 года.

    Праграма Gaude Polo­nia была заснавана ў 2003 годзе. Яна служыць умацаванню культурных сувязяў і будаўніцтву добрых адносін Польшчы з яе суседзямі (у першую чаргу з Украінай і Беларуссю), прасоўванню польскай культуры ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе і постсавецкіх дзяржавах, а таксама супрацоўніцтву паміж мастацкімі супольнасцямі Польшчы і краін Усходняй Еўропы. На працягу 25 выпуску праграмы было прысуджана 1058 стыпендый.

    Стыпендыя забяспечвае фінансаванне паўгадовага знаходжання ў Польшчы і навуковае кіраўніцтва выбітных польскіх настаўнікаў – экспертаў з розных сфер культуры і мастацтва.

    У наступным XXVI выпуску праграмы, які будзе рэалізаваны ў перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня 2027 года, памер стыпендыі складзе 5000 злотых брута ў месяц.

    Сферы:

    • кіно (у тым ліку гісторыя кіно і кінакрытыка),
    • візуальныя мастацтвы (у тым ліку фатаграфія і мастацкая крытыка),
    • ахова помнікаў (у тым ліку кансервацыя твораў мастацтва і музейная справа),
    • літаратура (у тым ліку пераклад),
    • музыка (у тым ліку музычная крытыка),
    • тэатр (у тым ліку тэатральная крытыка),
    • танец.

    Як падаць заяўку:

    • Заяўкі на праграму Gaude Polo­nia можна падаваць у папяровым або электронным выглядзе.
    • Заяўку ў папяровым выглядзе трэба падаць асабіста або адправіць па пошце на адрас: Nar­o­dowe Cen­trum Kul­tu­ry, ul. Płoc­ka 13, 01–231 Warsza­wa.
    • Заяўка павінна ўключаць сканы як мінімум двух рэкамендацый, партфоліа, скан дыплома аб заканчэнні вучобы з прысяжным перакладам на польскую мову. Чакаюцца рэкамендацыі ад творцаў, прызнаных у дадзенай сферы ў самой Польшчы. Да дакументаў неабходна далучыць флэшку з музычнымі запісамі або партфоліа з працамі кандыдата. У выпадку паштовай адпраўкі вызначальную значнасць мае дата паштовага штэмпеля.
    • Заяўку ў электронным выглядзе трэба адправіць у фармаце PDF, як файл з электронным подпісам або ў выглядзе скана запоўненага і падпісанага дакумента.
    • Заяўку разам з дадаткамі трэба адправіць на адрас: gaudepolonia@nck.pl

    Умовы ўдзелу ў конкурсе:

    • грамадзянства Беларусі/Украіны або іншай краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў;
    • узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў);
    • вышэйшая адукацыя;
    • досвед у прадстаўленай кандыдатам сферы;
    • праект стыпендыі.

    Фармальную ацэнку заявак ажыццяўляе НЦК на працягу 45 дзён з даты завяршэння набору заявак. Ацэнка зместу даручаецца Камісіі, прызначанай Міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча. Стыпендыі прысуджаюцца рашэннем Міністра на падставе рэкамендацый Камісіі.

    Рашэнне аб прысуджэнні стыпендыі прымаецца не раней за 1 снежня 2026 года, але не пазней за 15 снежня 2026 года.

    Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, ад імя якога мерапрыемствы, звязаныя з конкурсам, праводзіць Нацыянальны цэнтр культуры.

    Больш інфармацыі пра праграму па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.