Яшчэ адна адміністрацыйная справа за інфармацыю, якая знаходзіцца ў асабістых сацыяльных сетках, заведзена ў Гародні. Гэтым разам на жыхара Гародні Аляксандра Горбача. Яго вінавацяць у тым, што ў сваёй сацыяльнай сетцы размяшчаў інфармацыю, якая ўваходзіць у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Гэта ўжо трэцяя падобная справа за апошні час у Гародні, што выклікае трывогу ў праваабаронцаў.
Зусім нядаўна па падобным абвінавачанні адбыўся суд над гарадзенскім вядомым музыкам Алесем Дзянісавым.
15-га лістапада будзе працяг суда над Уладам Серадом.