• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы польскі ўрад звольніў кіраўніцтва дзяржаўных СМІ, адзін канал спыніў вяшчанне

    Кіраўніцтва польскіх дзяржаўных СМІ — грамадзкага тэлебачання, радыё і інфармацыйнага агенцтва PAP — адпраўлена ў адстаўку. Пра гэта ў сераду, 20 снежня, паведаміў урад Польшчы.

    Як паведамляе Pol­sat­News, менш як праз гадзіну пасьля апублікаваньня заявы тэлеканалы TVP Info і TVP3 спынілі вяшчаньне. Сайт TVPin­fo не працуе. Паведамляецца, што гэта часова.

    У новым урадзе сьцьвярджаюць, што за восем гадоў, што партыя «Права і справядлівасьць» трымала ўладу, дзяржаўныя СМІ сталі сродкам прапаганды. Кааліцыя прэм’ер-міністра Дональда Туска паабяцала стварыць новыя СМІ, якія будуць мець больш збалянсаваны падыход.

    Напярэдадні Сэйм Польшчы прыняў пастанову «Аб аднаўленьні прававога парадку, няперадузятасьці і цэласнасьці дзяржаўных СМІ і Польскага агенцтва друку». За пастанову прагаласавалі 244 дэпутаты, супраць — 84, а 16 дэпутатаў устрымаліся.

    У дакумэнце Сэйм заклікаў усе дзяржаўныя органы прыняць меры, накіраваныя на аднаўленьне канстытуцыйнага парадку адносна доступу грамадзян да дакладнай інфармацыі і функцыянаваньня дзяржаўных СМІ.

    Палітыкі «Права і справядлівасьці» рашэньня не падтрымалі. Многія зь іх, у прыватнасьці лідэр партыі Яраслаў Качыньскі, адправіліся да будынку тэлеканала TVP, каб «абараняць дэмакратыю».

    Чытайце яшчэ:

    Не без агаворак і выключэнняў. У Еўропе дасягнулі важнага пагаднення аб рэгуляванні ў медыясферы

    БАЖ падводзіць вынікі працы за год. Падтрымка журналістаў і медыяў, кампаніі салідарнасці, еўрапейскія ўзнагароды і ТікТок

    Хто такая польская журналістка Агнешка Півар, перад якой выбачаецца кіраўніца «Белсату» і якой шле паштоўкі Лукашэнка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці