Цэнтр прадпрымальніцкай журналістыкі Tow-Knіght (Злучаныя Штаты) і Вышэйшая школа журналістыкі Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрку прапануюць стыпендыю для прадпрымальнікаў у галіне журналістыкі.
Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - з 17-га студзеня па 19-га траўня 2017 года.
Удзельнікі праграмы будуць распрацоўваць уласныя праекты, звязаныя з медыя/журналістыкай/Сецівам (прыстасаванні, анлайн-сервісы, вэб-сайты і г.д.), а таксама наведваць заняткі. Па заканчэнні праграмы стыпендыяты прадставяць свае праекты журналістам ды інвестарам.
Дэдлайн падачы заяўкі на праграму - 1 ліпеня 2016 года. Падрабязней - тут.