573

Tribuna.com шукае SMM-рэдактараў, рэдактара беларускамоўнай стужкі навін, а таксама спецыялістаў для ўкраінскага сайта

15.08.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Tribuna.com — найбуйнейшае спартыўнае медыя ў Беларусі, якое дастаўляе кантэнт на сайт, у дадаткі і групы ў сацыяльных сетках. Зараз у беларускім і ўкраінскім падраздзяленнях праекта агулам адкрыта восем вакансій.

Tribuna.com шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін. Гатовыя разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі. Бяспека супрацоўнікаў – важны момант, і мы гатовыя распавесці, як мінімізаваць рызыкі.

Задачы:

– напаўненне стужкі навін;

– напісанне ўласных навін;

– маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;

– адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;

– адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

Патрабаванні:

– веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;

– пісьменная беларуская мова;

– уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;

– увага да дэталяў;

– самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;

– наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі, вельмі, вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.

ПАДАЦЬ РЭЗЮМЭ

Адкрыта вакансія SMM-рэдактара англамоўных сацсетак для міжнароднага футбольнага праекта, які размаўляе з аўдыторыяй на англійскай, іспанскай, французскай і нямецкай мовах праз праграмы, сацсеткі і вэб. MAU праекта налічвае больш за 10 млн. карыстальнікаў і для ўзаемадзеяння з імі Tribuna.com шукае дадатковага чалавека ў сваю каманду.

Чым трэба будзе займацца:

– Весці англамоўныя сацсеткі Tribuna.com у Facebook, Instagram і Telegram.

– Пісаць пра «Манчэстэр Юнайтэд», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Арсенал», «Барселону» і «Рэал» Мадрыд.

– Складаць вірусныя гісторыі з дапамогай фота-і відэарэдактараў. Маніторыць сацсеткі іншых папулярных рэсурсаў, каб чэрпаць натхненне на баку.

– Прапаноўваць новыя ідэі па фарматах і падачы кантэнту.

– Запускаць тэматычныя вертыкалі ў неахопленых сацыяльных сетках.

– Прыцягваць новую аўдыторыю ў нашы праекты.

Патрабаванні:

– Любоў да футбола.

– Цікавасць да новых медыйных каналаў і сучасных digital-прадуктаў.

– Уменне тлумачыцца лаканічна і смешна – не толькі з дапамогай літар, але і візуальнымі спосабамі.

– Вольная англійская. З Google-перакладчыкам далёка не з'едзеш.

– Гатоўнасць быць анлайн кожны дзень і асабліва падчас матчаў. Паспяваць многае ў пікавыя моманты.

- Жаданне хутка вучыцца і не баяцца новага. Браць адказнасць на сябе.

Рэлевантны досвед працы, а таксама валоданне фота- і відэарэдактарамі будзе значнай перавагай, бо гэта хутчэй дапаможа пагрузіцца ў працоўны працэс.

ПАДАЦЬ РЭЗЮМЭ

Вольнае месца SMM-рэдактара для таго, каб яшчэ больш аператыўна і крэатыўна дастаўляць інфармацыю да нашых карыстальнікаў у групах Tribuna.com у сацыяльных сетках.

Задачы: 

– напаўненне суполак Tribuna.com у сацыяльных сетках жывымі і яскравымі пастамі (Facebook, Twitter, Vkontakte, Instagram, TikTok, YouTube);

– пошук і вытворчасць забаўляльнага медыакантэнта; 

– вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў медыякантэнту;

– праца з кам’юніці Tribuna.com.

Патрабаванні: 

– захапленне спортам агулам і сэрвісамі Tribuna.com асобна; 

– разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Instagram, TikTok, YouTube, Twitter, Facebook, Vkontakte. 

– жаданне развівацца ў SMM;

– уменне працаваць з простай графікай і відэа; 

– безумоўна, добрае валоданне беларускай і рускай мовамі; 

– бясспрэчна, добрае пачуцце гумару;

ПАДАЦЬ РЭЗЮМЭ

Аўдыторыя праектаў Tribuna.com перавысіла 6 мільёнаў карыстальнікаў ва Украіне, а таксама каля 10 мільёнаў у Францыі, Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі і іншых краінах. Зараз для украінскага праекта шукаюць HR-менеджэра, менэджэра па маркетынгуData-аналітыка, галоўнага рэдактара бэтынгавага напрамку, кантэнт-менеджар бэтынавага кірунку.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!