Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць «Флагштока» і «Зеркала»
Крымінальная справа заведзена па па факце распаўсюджвання на гэтых інтэрнет-рэсурсах групай неўстаноўленых асоб інфармацыі аб адмаўленні генацыду беларускага народа.
У афіцыйным тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што гэтыя супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч.1 арт.130–2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Для правядзення папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Генпракуратура не назвала падставы, з‑за якіх была адкрыта справа. Хутчэй за ўсё размова ідзе пра матэрыял, у якім «Флагшток» сцвярджаў, што чыноўнікі апублікавалі схему Гомеля з адзначанымі ў тым ліку месцамі масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1937 года. Гэты матэрыял, які пазней перадрукавала «Зеркало» выўшаў на сайце «Флагштока» 23 жніўня».
Чытайце яшчэ:
Книги Светланы Алексиевич проверяют на экстремизм. Она может стать первой нобелевской лауреаткой, создавшей экстремистский контент
“У маёй групе беларусаў больш, чым палякаў”. Мінчанка паступіла на журфак у Познані і расказвае пра навучанне там
Журналіст Зміцер Галко: «На Кіеўшчыне мы двойчы праехалі па міне, але на не выбухнула»