• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Hrodna.life зрабіў мапу для замежных турыстаў і аленя Лявона для Telegram

    Мапу-арыгамі для замежных турыстаў падрыхтавала каманда сайта Hrodna.life. Мапа разлічаная найперш на турыстаў, якія будуць наведваць Гродна па бязвізавым рэжыме.

    Рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота тлумачыць, што для рускамоўнага турыста хапае інфармацыі, інфармацыйных сервісаў. А тым, хто не валодае рускай мовай, насамрэч цяжка. «І мы хацелі ім дапамагчы. Тут пазначаныя самыя вядомыя турыстычныя аб’екты. Слоган мапы: “Зроблена тутэйшымі!”, — кажа Аляксей Шота. —  Гэта — такая “цёплая лампавая” мапа, і мы хочам, каб горад таксама стаў для гасцей блізкім».

     

    Журналіст упэўнены, што гэтая першая мапа, зробленая гарадзенцамі, будзе цікава не толькі ў выглядзе мапы, але і ў выглядзе сувеніра. Мапа складаецца ў арыгамі — у “Баторыеўку”, якую ўзялі з гравюры невядомага аўтара ХVIII стагоддзя, Цяперашняя Баторыеўка — гэта ў мінулым палац Сапегаў, дзе адбываўся сойм.

    Паводле слоў Аляксея Шоты, “калі чалавек вярнецца з Гродна дадому, ён можа пакінуць сабе гэты сувенір — невялічкі палац”.

    У каманду па стварэнні новай мапы ўвайшлі таксама журналістка Ірына Новік, гісторык Аляксандр Перагудаў і дызайнерка Вольга Новік. 

    Каардынатарка праекта журналістка Ірына Новік зазначае, што госці Гродна атрымаюць праз гэтую мапу шмат цікавай інфармацыі і карысных парадаў ад мясцовых знаўцаў гісторыі.

    Ірына ўпэўненая, што кожнаму, хто атрымае мапу, спадабаецца “экскурсавод” алень Лявон — герой, які водзіць турыстаў па мапе: “Гэта прапрапраўнук аленя Святога Губерта, які ўпрыгожвае герб Гродна. Алень Лявон — наш сучаснік, троху хіпстарскі, модны”.

    Яшчэ адна цікавостка новай турыстычнай мапы — на ёй з’явіўся помнік Давыду Гарадзенскаму. Помнік, які паставяць да фестываля нацыянальных культур толькі ўлетку, госці горада могуць убачыць і нават уявіць яго сабе.

    Алень Лявон, які стаў асноўным героем гэтай мапы стаў таксама персанажам стыкераў для месенджару Telegram. Гэтыя стыкеры сталі ў Гродне новай цікавосткай, якую ўпершыню запусціў Hrodna.life.

    Стваральнікі абяцаюць, што мапа ўжо цягам тыдня з’явіцца ў асноўных турыстычных фірмах горада.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці