• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cемінар пра партрэтную фатаграфію з Сяргеем Міхаленкам (25 верасня)

    Cre­ate­Cul­ture Stu­dio запрашае на семінар Сяргея Міхаленкі, прысвечаны партрэтнай фатаграфіі.

    Калі: 25 верасня 2024 года, 18:00 (па Вільні).

    Дзе: Cre­ate­Cul­ture Stu­dio, Vil­nius, Karmelitų g., 5.

    Уваход: 30 еўра, па папярэдняй рэгістрацыі.

    На семінары прапануюць разабрацца ў тым, што робіць партрэт сапраўдным і як праз кадр перадаць характар і эмоцыі.

    Чакаецца фармат «тры ў адным»: лекцыя, адкрыты дыялог і трохі практыкі.

    «Якаснае пагружэнне ў тэму, паварот ва ўспрыманні партрэта і, вядома, канцэнтрат шматгадовага досведу Сяргея. Прыходзьце, каб даведацца сакрэты здымкі як камерцыйных, так і аўтарскіх партрэтаў», — запрашаюць арганізатары

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Сяргей Міхаленка – фатограф, куратар і выкладчык, жыве і працуе ў Вільнюсе. Стваральнік фотапартала znyata.com, быў старшынёй Саюза фатографаў Беларусі, куратар фестывалю фатаграфіі Pho­toArt­Doc. Выкладае фатаграфію ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і Беларускай акадэміі фатаграфіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці