• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейскія трансгранічныя гранты для журналістаў і СМІ (дэдлайн — 25 красавіка)

    Праграма Еўрапейскіх трансгранічных грантаў падтрымлівае трансгранічныя каманды прафесійных журналістаў і/або інфармацыйных выданняў, якія маюць добрыя ідэі для трансгранічных расследаванняў і даследаванняў па еўрапейскіх тэмах. Гісторыі павінны быць актуальнымі для еўрапейскіх мэтавых груп.

    Падаць заяўку могуць трансгранічныя каманды, якія складаюцца як мінімум з двух прафесійных журналістаў і/або незалежных навінавых агенцтваў як мінімум з дзвюх розных краін Еўропы. Не менш за 80% запытанага бюджэту павінна быць накіравана журналістам ці СМІ з краін ЕС.

    Фінанасаванне ў рамках праграмы можа ўключаць камандзіроўкі, пераклад, доступ да баз дадзеных або час для даследавання. Не падтрымліваюцца фіксаваныя выдаткі (такія як выдаткі на офіс), інвестыцыі (такія як камеры ці кампутары) ці вытворчыя выдаткі.

    Каманды могуць таксама падаць заяўку на настаўніка для дапамогі ў даследаванні ці ў выпадку неабходнасці набыцця пэўных навыкаў.

    Больш інфармацыі — па спасылцы

    Дэдлайн падачы заявак: 25 красавіка 2024 года.

    Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту Grants@journalismfund.eu

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    18.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.