• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на фотакнігі і макеты ад Paper Photo Festival (дэдлайн — 18 жніўня)

    Міжнародны конкурс ад Paper Pho­to Fes­ti­val прымае выдадзеныя фотакніжкі і макеты (dum­my) кніг і зінаў. Можна падавацца аўтарам і аўтаркам з любой краіны.

    Фотафестываль ад  Paper Photo Festival

    • Намінацыя «фотакніга» — выдадзеныя папяровыя фотакнігі накладам ад 30 асобнікаў, апублікаваныя з 1 студзеня 2025 па 30 чэрвеня 2026 года;
    • Намінацыя «макет» (dum­my) — макеты яшчэ не выдадзеных фотакніжак і зіны, створаныя пасля 1 студзеня 2025 года (у тым ліку самавыдадзеныя накладам да 30 асобнікаў).

    Прапануецца:

    • Галоўны прыз за фотакнігу — 10 000 zł (≈ 2 300 EUR);
    • Галоўны прыз за макет — 5 000 zł (≈ 1 150 EUR);
    • Шэсць твораў у кожнай намінацыі трапяць у шорт-ліст, аўтарам якіх фестываль аплаціць начлег у вечар адкрыцця;
    • Журы дадаткова ўручыць уласныя ганаровыя адзнакі;
    • Каля 30 фотакніг і 30 макетаў у кожнай намінацыі будуць паказаны на выставе Paper Pho­to Award 2026 падчас адкрыцця фестывалю.

    Журы: Franek Ammer (ASP у Лодзі / Fotofesti­w­al у Лодзі), Jakub Dziewit (Кафедра фатаграфіі UJD / unCon­tem­po­rary), Mag­dale­na Guzik (Музей фатаграфіі ў Кракаве), Ane­ta Kowal­czyk (Blow Up Press), Katarzy­na Łata (Zamek Sielec­ki).

    Таймлайн:

    • Заканчэнне прыёму — 18 жніўня 2026 года. Важна: да гэтага часу трэба не толькі запоўніць форму на сайце, але і даставіць арганізатарам асобнік кнігі або макета поштай ці асабіста.
    • Абвяшчэнне шорт-ліста — да 1 верасня 2026 года;
    • Абвяшчэнне пераможцаў і адкрыццё выставы — 18–20 верасня 2026 года, у межах Paper Pho­to Fes­ti­val у Сасноўцы.

    Для падачы патрэбны:

    • Запоўненая анлайн-форма — асобная для кожнай намінацыі;
    • Фізічны экзэмпляр кнігі ці макета, дасланы да 18 жніўня 2026 года на адрас: Sos­nowieck­ie Cen­trum Sztu­ki – Zamek Sielec­ki, ul. Zamkowa 2, 41–211 Sos­nowiec, Польшча (з пазнакай на канверце «PPF»).

    Запоўніце форму для фотакніг або форму для макетаў

    Поўны рэгламент конкурсу — PDF на сайце фестывалю.

    Кантакт для кур’ерскай дастаўкі: Paweł Pytel, pawel@paperphoto.pl, тэл. +48 664–910-141.

    Арганізатар(кі): Zamek Sielec­ki – Sos­nowieck­ie Cen­trum Sztu­ki, Fun­dac­ja unCon­tem­po­rary, Muzeum Fotografii w Krakowie.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.