• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Майстар-класы і іншыя мерапрыемствы Месяца лічбавых навыкаў у Беларусі ПРАГРАМА

    Кааліцыя па лічбавых навыках Беларусь аб'яўляе люты месяцам лічбавых навыкаў! Разам з партнёрамі мы правядзём публічныя анлайн- і афлайн-мерапрыемствы, якія дапамогуць удзельнікам і ўдзельніцам развіваць лічбавыя навыкі, крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць.

    Частка мерапрыемстваў таксама будзе накіравана на адаптацыю да працы ў анлайн-фармаце маладых прафесіяналаў, людзей старэйшага ўзросту і прадстаўнікоў уразлівых груп, у тым ліку з рэгіёнаў.

    У рамках праекта пройдзе прэзентацыя даследаванняў «Попыт і прапанова ў сферы анлайн-паслуг: запатрабаванні беларускага грамадства і магчымасці беларускіх НДА» (праведзенага ў ліпені 2020 года Цэнтрам EAST і Baltic Inter­net Pol­i­cy Ini­tia­tive) і «Веды і ўменні выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі і інструменты» (травень-жнівень 2020 года, Baltic Inter­net Pol­i­cy Ini­tia­tive).

    А 20 лютага ў Мінску ў змешаным фармаце мы правядзём Канферэнцыю па лічбавых навыках, у фокусе якой — абмеркаванне пытанняў цыфравізацыі, медыяпісьменнасці і адукацыі.

     

    Інтэрактыўныя лекцыі да Міжнароднага дня дзяўчын і жанчын у навуцы:

    10 лютага | 18:30
    Інтэрактыўная лекцыя «Што такое навуковая камунікацыя»

    11 лютага | 19:00
    Варкшоп па навыках прэзентацыі даследавання

    12 лютага | 18:30
    Інтэрактыўная лекцыя «Жанчыны ў беларускай навуцы»

    13 лютага | 11:30
    Варкшоп «Брэнд навукоўцы»

     

    9 лютага | 19:00
    Практычны майстар-клас «Эфектыўная digi­tal-камунікацыя: е‑mail для прафесійных зносін»

    11 лютага | 19:00
    Практычны майстар-клас «Эфектыўная digi­tal-камунікацыя: сацыяльныя сеткі і месенджары»

    15 лютага | 19:00
    Кіберпанядзелак «Ці існуе ананімнасць у інтэрнэце»

    22 лютага | 19:00
    Кіберпанядзелак «Шыфраванне для пачаткоўцаў, або пра таемнае, якое застанецца таемным» 
     

    24 лютага | 18:00
    «Як запусціць свой падкаст: ад ідэі да айцюнса»

    27 лютага | 11:00
    Майстар-клас па сторытэлінгу для пачаткоўцаў «Як распавядаць гісторыі?» (Гродна)

    * Кааліцыя па лічбавых навыках створана ў 2020 годзе Baltic Inter­net Pol­i­cy Ini­tia­tive і Asso­ci­a­tion «New Group» у рамках Беларускай Нацыянальнай Платформы Форуму Грамадзянскага Усходняга Партнёрства.

    Сачыце за навінамі і падрабязнасцямі пра мерапрыемствы на нашых старонках у сацсетках (Face­book, Insta­gram) і сайце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 30 верасня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    21.04.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.