Медыя Акадэмія Press Club Belarus шукае трэнерак і трэнераў (дэдлайн — 9 снежня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Медыя Акадэмія Press Club Belarus прапануе доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў адукацыйных праграмах праекта.

Фота: Ivan Samkov / pexels/com
Далучыцца да трэнерскага пула прапануюць практыкам, якія маюць экспертызу ў канкрэтных медыянапрамках і гатовыя дзяліцца досведам.
Праграмы, на якія шукаюць трэнераў або трэнерак:
- Курс па медыяменеджменце (2 семестры, 1 раз у год). Накіраваны на развіццё кіраўніцкіх навыкаў ў медыяменеджараў сярэдняга звяна і падрыхтоўку супрацоўнікаў да лідарскіх пазіцый.
- Ментарская праграма (5 месяцаў, 2 разы ў год). Сумесна з Deutsche Welle Akademie. Дапамога рэдакцыям у вырашэнні праблем, развіцці праектаў і павышэнні кампетэнцыі.
- Журфак па суботах (Тры этапы па 10 тыдняў). Сістэмны курс для навучання маладых журналістаў, павышэння кваліфікацыі і паглыбленага вывучэння спецыялізацый.
- Спецкурсы (Некалькі разоў на год). Кароткія тэматычныя трэнінгі для развіцця навыкаў журналістаў і рэдактараў.
Тэмы курсаў:
- Асновы журналістыкі.
- Журналісцкія жанры.
- Відэажурналістыка.
- Радыёжурналістыка.
- Журналістыка на сайце.
- Расследавальніцкая журналістыка.
- SMM і дыстрыбуцыя кантэнту.
- Арганізацыя працы рэдакцыі.
- Штучны інтэлект у медыях.
Умовы супрацы:
- Афіцыйны дагавор і канкурэнтны ўзровень аплаты.
- Магчымасць планаваць сваю нагрузку на вучэбны год наперад.
- Курсы павышэння кампетэнцый для трэнераў.
Дэдлайн — 9 снежня 2024 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў