Медыяпраграма Balkan Watchers для стваральнікаў дакументальнага кіно і падкастаў (дэдлайн — 5 студзеня)
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Балканскі дакументальны цэнтр прымае заяўкі на ўдзел у праграме Balkan Watchers. Прапануецца навучанне і фінансавая падтрымка для стваральнікаў дакументальных фільмаў і падкастаў.

Беларусы могуць удзельнічаць у праграме. Вітаюцца трангранічныя праекты паміж краінамі ЕС і краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС.
Праграма ўключае тры модулі:
- Бухарэст, Румынія (красавік 2025) — распрацоўка праекта;
 - анлайн-модуль (жнівень-верасень 2025) — падрыхтоўка да пітчынгу;
 - Сафія, Балгарыя (кастрычнік 2025) — пітчынг і адбор фінансаваных праектаў.
 
Пасля пітчынгу ў Сафіі тры дакументальныя фільмы атрымаюць па 25 000 еўра, а тры падкасты — па 5 000 еўра.
Афіцыйная мова праграмы — англійская.
Заяўкі прымаюцца да 5 студзеня 2025 года.
Праграма падтрымліваецца Creative Europe Media і супрацоўнічае з вядучымі дакументальнымі фестывалямі і прафесіяналамі індустрыі для развіцця трансгранічных дакументальных праектаў.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў