• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная прэмія Prix Virginia 2022 для жанчын-фатографаў (да 7 траўня)

    Прэмія з галоўным прызам у 10 000 EUR заснавана Асацыяцыяй імя Сільвіі Шыльдж (The Association Sylvia Schildge) і ўручаецца раз на два гады. У 2022 галоўная пераможца і 10 фіналістак будуць аб'яўлены 2 лістапада.

    Для каго: могуць удзельнічаць толькі жанчыны-#фатографы любога ўзросту і нацыянальнасці.
    Умовы: Работы, якія заяўляюцца на конкурс, не павінны ўдзельнічаць у якіх-небудзь выставах або публікавацца ў Францыі, не павінны быць вынікам рэдакцыйнага задання ці рэкламнай здымкі.
    Працы можа заяўляць як сама жанчына-фатограф, так і прафесійныя эксперты (фотарэдактары, уладальнікі галерэй, фотаагенты і іншыя спецыялісты).

    Заяўка павінна ўключаць:
    — CV;
    — кароткі матывацыйны ліст, у якім апісаны творчы і мастацкі аспекты прадстаўленай працы;
    — 12–18 фота, якія ўяўляюць сабой адну тэматычную працу/серыю. Любая тэматыка, ч/б або ў колеры, фармат jpeg.
    Ддл: 7.05.2022

    Падрабязней

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці