Семінар для маладых журналістаў у Лейпцыгу (дэдлайн — 22 жніўня)
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Саксонскі фонд медыяадукацыі праводзіць бясплатны 10-дзённы семінар для маладых журналістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ChatGPT
Калі: з 16 па 26 верасня 2024 года.
Дзе: Лейпцыг, Германія.
Удзельнічаць могуць журналісты з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якім на момант падачы заяўкі не павінна быць больш за 40 гадоў. Абавязковыя ўмовы — досвед працы ў СМІ і добрае веданне нямецкай мовы.
Удзельнікам семінара аплацяць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.
Дэдлайн — 22 жніўня 2024 года.
Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму і даслаць арганізатарам матывацыйны ліст.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў