Трэнінг для аўтараў дакументальных фільмаў (дэдлайн — 12 жніўня)
17 ліпеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
International Media Support (IMS) сумесна з партнёрамі прапануе трэнінг для аўтараў дакументальных фільмаў. Каманды з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны могуць падаць заяўкі.
Арганізатары абяруць для ўдзелу восем каманд рэжысёраў і прадзюсараў фільмаў, якія знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі. Вітаюцца праекты на стыку дакументалістыкі і журналістыкі.
Праграма ўключае тры семінары.
- Першы семінар пройдзе ў кастрычніку — лістападзе 2024 года ў Кішынёве (Малдова).
- Другі — у студзені 2025 года ў Тбілісі (Грузія).
- Трэці будзе арганізаваны ў рамках фестывалю CPH:DOX, які пройдзе ў Капенгагене (Данія) у сакавіку 2025 года.
Паміж семінарамі ўдзельнікі будуць працаваць над сваімі праектамі. Праграма будзе праходзіць на англійскай мове.
Арганізатары аплочваюць праезд, пражыванне і харчаванне.
Заяўкі прымаюцца да 12 жніўня 2024 года.
Падрабязнасці і рэгістрацыя — па спасылцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Пра што не раскажуць на журфаку? Топ кніг ад медыйшчыкаў, якія варта пачытаць студэнтам
30.08.2024
Як у Расіі запавольваюць YouTube і ці можа гэта адбыцца ў Беларусі
08.08.2024
Другі дзень народзінаў у зняволенні сустракае відэаператар Аляксандр Зянкоў
12.11.2024
Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Ігара Карнея
19.03.2024