Магчымасці
Фестываль JournalismAI пра сувязі ШІ і медыя (17–18 лістапада)
Фестываль JournalismAI — гэта сустрэча журналістаў, кіраўнікоў рэдакцый і спецыялістаў па тэхналогіях, каб падзяліцца тым, што на практыцы, а не ў тэорыі, азначае штучны інтэлект для медыяў.
Стыпендыя для фатографаў і фатографак Lucie Scholarship Program (дэдлайн — 30 верасня)
Lucie Scholarship Program падтрымлівае аўтараў(-ак), якія развіваюць арыгінальныя і моцныя фотапраекты. Праграма адкрытая для розных кірункаў still photography: fine art, дакументальная фатаграфія, фотажурналістыка. Пераможцы возьмуць удзел у групавой выставе, якая потым будзе паказаная ў House of Lucie Galleries у розных гарада.
Стыпендыя для беларускіх журналістаў ад DW Akademie (дэдлайн — 1 верасня)
Удзел прапануюць журналістам, якія знаходзяцца за межамі краіны і якія плануюць або ўжо працуюць над уласным праектам: публікацыяй або серыяй матэрыялаў, якія аб’яднаныя адной тэмай, аўдыёвізуальным праектам, расследваннем, інавацыйным фарматам дыстрыбуцыі ці іншым.
Вэбінар «Стратэгіі пошуку фінансавання для журналісцкіх расследаванняў» (8 верасня)
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў GIJN арганізуе вэбінар пра стратэгіі пошуку фінансавання для журналісцкіх расследаванняў.
Міжнародны конкурс трэвэл-фатаграфіі TPOTY (дэдлайн — 12 кастрычніка)
Конкурс Travel Photography of the Year (TPOTY) запрашае да ўдзелу прафесійных фатографаў і фатографаў-аматараў.
Sphera Media Lab 2026 — прыём прапановаў на сустрэчу пра незалежную журналістыку (дэдлайн — 31 жніўня)
Sphera Media Lab — аднадзённая сустрэча, якая збірае незалежных медыяпрафесіяналаў(-ак) з усёй Еўропы на размовы, майстар-класы і варкшопы пра тое, як умацаваць незалежную журналістыку. Выданне 2026 года ладзяць European Lab і Sphera Network.
Eidolon Grant — 25 000 EUR на праекты пра штодзённую фатаграфію (дэдлайн — 30 верасня)
Eidolon Centre for Everyday Photography ў Будапешце шукае праекты, якія даследуюць, інтэрпрэтуюць, папулярызуюць і захоўваюць vernacular photography — штодзённую, аматарскую, сямейную, архіўную і сацыяльную фатаграфію.
Rory Peck Trust прымае заяўкі на антыкрызісныя гранты для журналістаў-фрылансераў
Міжнародная дабрачынная арганізацыя Rory Peck Trust працягвае прыём заявак на Crisis Fund — праграму экстранай фінансавай падтрымкі для журналістаў-фрылансераў, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі праз сваю прафесійную дзейнасць.
Гранты для медыяпраектаў на тэму гендэрнай роўнасці ад Pulitzer Center
Цэнтр Пуліцэра прымае заяўкі на праекты, якія даследуюць пытанні гендарнай роўнасці і пашырэння правоў жанчын і дзяўчат — з акцэнтам на журналістыку дадзеных і журналісцкія расследаванні.
Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі (дэдлайн — 31 сакавіка)
Беларусы і беларускі, якія плануюць пачаць навучанне восенню 2027 года, могуць падацца на стыпендыяльную праграму Цэнтра менеджмента Інсбрука (MCI).
Гранты Transition Accelerator для еўрапейскіх медыя (дэдлайн — 9 верасня)
Міжнародны інстытут прэсы (International Press Institute, IPI) абвясціў прыём заявак на ўдзел у праграме Transition Accelerator 2026, якая падтрымлівае незалежныя еўрапейскія медыя ў працэсе лічбавай трансфармацыі і развіцця аўдыторыі.
Грант імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (дэдлайн — 1 верасня)
Студэнты, якія вывучаюць фотажурналістыку, і фатографы ва ўзросце да 24 гадоў могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.
Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs (дэдлайн — 31 жніўня)
Хельсінкскі фонд па правах чалавека запрашае на фестываль Watch Docs. Аўтары дакументальных фільмаў па тэме правоў чалавека могуць прадставіць працы на конкурс.
Тыдзень расследавальніцкай журналістыкі GIJN (дэдлайн — 11 кастрычніка)
26–30 кастрычніка журналістаў-расследавальнікаў, рэпарцёраў, рэдактараў, медыятрэнераў, выкладчыкаў і студэнтаў факультэтаў журналістыкі запрашаюць на пяцідзённы анлайн-форум IJWeek. Мерапрыемства праводзіць Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN).
Канферэнцыя супраць дэзынфармацыі ў Страсбуры (дэдлайн — 1 верасня)
Маладых журналістаў і студэнтаў журналістыкі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі супраць дэзынфармацыі ў Страсбуры.
Архіў магчымасцяў
Стажыроўка ў ПРААН у Капенгагене (дэдлайн — 20 жніўня)
ПРААН (Праграма развіцця ААН) шукае стажора_ку ў аддзел People Programmes and Partnership у Капенгагене на кастрычнік 2026 — сакавік 2027. Занятасць — Full-time, стыпендыя — каля 1 000 $ у месяц.
Конкурс на фотакнігі і макеты ад Paper Photo Festival (дэдлайн — 25 жніўня)
Міжнародны конкурс ад Paper Photo Festival прымае выдадзеныя фотакніжкі і макеты (dummy) кніг і зінаў. Можна падавацца аўтарам і аўтаркам з любой краіны.
Моладзевы хакатон UNESCO-2026 (рэгістрацыя — да 16 жніўня)
UNESCO ладзіць хакатон, адкрыты для моладзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з усяго свету. Удзельнікі будуць супрацоўнічаць са сваімі аднагодкамі і сумесна распрацоўваць інавацыйныя рашэнні ў галіне медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.