• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акцыю па падтрымцы зняволеных беларускіх журналістаў правялі ў Канадзе

    Марафон салідарнасці, ініцыяваны БАЖ у траўні 2023 года, дабраўся да Паўночнай Амерыкі. Каля мэрыі Таронта акцыю правялі прадстаўнікі глабальнай сеткі па абароне і прасоўванні свабоды выказвання меркаванняў IFEX. Яны выйшлі з партрэтамі зняволеных беларускіх журналістаў. Па-ранейшаму насуперак цэнзарам і дыктытырам па ўсім свеце трымаюцца праўды!

    — За апошнія тры гады IFEX стала сведкам усё больш бязлітасных нападак на свабоду выказвання меркаванняў і доступ да інфармацыі ў Беларусі. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці былі ліквідаваныя, праваабаронцы пакінулі краіну, а журналістаў несправядліва заключаюць у турму, і няма ніякіх прыкмет запаволення гэтых працэсаў, — адзначылі ў каментары для БАЖ супрацоўнікі сеткі.

    IFEX была створана ў 1992 годзе ў Манрэалі, калі няўрадавыя арганізацыі дамовіліся скаардынавана займацца падтрымкай свабоды выказвання меркавання. Сёння больш за 100 членаў сеткі ў больш чым 70 краінах працуюць разам, каб абараняць і прасоўваць гэтыя каштоўнасці. Адным з гучных поспехаў стала прызнанне ААН 2 лістапада Міжнародным днём спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў.

    Удзельнікі акцыі ўзялі ў рукі партрэты Анджэя Пачобута, Марыны Золатавай, Ігара Лосіка, Аляксандра Манцэвіча і іншых калегаў, якія знаходзяцца ў месцах несвабоды.

    — Мы сабраліся разам і працягваем праяўляць салідарнасць з больш чым 30 зняволенымі журналістамі ў Беларусі, а асабліва з журналісткамі, якія, як нам вядома, падвяргаюцца непрапарцыйна высокаму ўзроўню гвалту, — падкрэслілі ўдзельнікі Марафону салідарнасці.

    Прадстаўнікі IFEX спадзяюцца, што гэта дапаможа павысіць дасведчанасць і падтрымку з боку міжнароднай супольнасці, прадэманстраваць важнасць грамадзянскай прасторы для здаровай і квітнеючай дэмакратыі, а таксама заахвоціць іншых прыняць удзел у кампаніі і распаўсюдзіць інфармацыю.

    Заклікаем падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    На высокім узроўні. Бажаўскі «Марафон салідарнасці» падтрымалі Святлана Ціханоўская, палітыкі і дыпламаты Еўрасаюза

    «34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці